Вэктарная графіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэктарная графіка (таксама называецца геамэтрычным мадэляваньнем ці аб’ектава-арыентаванай графікай) — гэта від кампутарнай графікі, у якім выявы ўтвараюцца з геамэтрычных прымітываў (пункты, лініі, крывыя і шматкутнікі), апісваных матэматычнымі раўнаньнямі. Назва ўжываецца ў проціпастаўленьні з растравай графікай, у якой выява ўтвараецца з набора піксэлаў.