Вэзувіё
вулькан у Італіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэзувіё (таксама Вэзувіюс, па-італьянску: Vesuvio, па-лацінску: Vesuvius) — дзейны вулькан на поўдні Італіі ў рэгіёне Кампанія непадалёку ад Нэапалю. Вышыня — 1281 мэтар (1944). Адзін з трох дзейных вульканаў Італіі, адзіны дзейны вулькан на Эўрапейскім кантынэнце. Вядомы тым, што зьнішчыў рымскі горад Пампэі ў 79 годзе. Лічыцца аднім з самых небясьпечных вульканаў сьвету.
Вэзувіё | |
Вышыня | 1281 м[1] |
---|---|
Краіна | Італія |
Горы | Q3618573? |
Геаграфічныя каардынаты | 40°49′ пн. ш. 14°26′ у. д. |
Месцазнаходжаньне | Нэапаль[d] |
Тып | стратавулькан |
Апошняе вывяржэньне | 1944 |
Вэзувіё | |
У кратэры і на сьвежых лявавых патоках час ад часу вырываюцца вадзяныя пары і газы тэмпэратурай да 400 °C. Лява і туфы ў працэсе вывятрэньня стварылі пладародны грунт схілаў Вэзувіё. На ніжняй частцы схілаў знаходзяцца фруктовыя сады і вінаграднікі, прыблізна да вышыні 800 мэтраў — сасновы гай.
Першае дакумэнтальна зафіксаванае вывяржэньне вулькана адбылося 24 жніўня ў 79 годзе н. э.