вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́ўпа[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ваўпянцы. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 721 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Ваўкавыску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Рось; на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Горадня.
Воўпа лац. Voŭpa | |||||
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 21 студзеня 1792 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Ваўкавыскі | ||||
Сельсавет: | Воўпаўскі | ||||
Насельніцтва: | 712 чал. (2009) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1512 | ||||
Паштовы індэкс: | 231908 | ||||
СААТА: | 4208813011 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°22′7″ пн. ш. 24°21′43″ у. д. | ||||
± Воўпа | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Воўпа — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная сынагога, адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[3] і Ўсходняй Эўропе[4][5].
Упершыню Воўпа ўпамінаецца ў XV ст. як дзяржаўны двор і сяло ў валоданьні вялікага князя Казімера, які ў 1449 годзе перадаў яе канцлеру Алехну Судзімонтавічу. У 1478 годзе тут заснавалі касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Пазьней Воўпа перайшла да роду Гальшанскіх: Павал Гальшанскі пераўтварыў яе ў цэнтар сваіх уладаньняў.
У XVI ст. з ініцыятывы вялікай княгіні Боны ўтварылася Воўпаўскае староства ў складзе Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1624 годзе яго набыў канцлер Леў Сапега для свайго сына, падканцлера Казімера Льва. Апошні ў 1643 годзе прымаў тут караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазу. У 1662 годзе літоўскія канфэдэраты вынесьлі ў мястэчку сьмяротны прысуд гетману Вінцэнту Гасеўскаму[6].
У XVIII ст. Караліна Тэрэза з Радзівілаў, удава Казімера Лявона Сапегі, перадала Воўпаўскае староства Юзэфу Аляксандру Ябланоўскаму. У 1772 годзе яно складалася зь мястэчка Воўпы з ключамі Дубнам, Старым Дварцом і Калодзежнам. На сойме 1773—1775 гадоў староства атрымаў Юзэф Вінцэнт Плятэр. На 1775 год у мястэчку быў 21 двор. У 1773 годзе на месцы ранейшага збудавалі новы драўляны касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля з разнымі алтарамі. 21 студзеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі бабёр натуральнага колеру»[7].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Воўпа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў дзяржаўны скарб. На 1893 год у Воўпе было 110 двароў, дзеялі касьцёл, 2 праваслаўныя капліцы, сынагога і 2 малітоўныя дамы, працавалі школа, бровар, 2 гарбарні, фарбавальня і 25 крамаў; штогод праводзілася 5 невялікіх кірмашоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Воўпу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Воўпа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[8]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Воўпа апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Воўпа ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год у Воўпе было 274 двары, на 1990 год — 670, на 1996 год — 337. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
У Воўпе працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Міру вуліца | Касьцельная |
Мастаўская вуліца | Замасьцянская |
З урбананімічнай спадчыны Воўпы да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Мастоўская. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Замасьцянская вуліца[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.