From Wikipedia, the free encyclopedia
Воінь (Вогінь, польск. Wohyń) — вёска ў Польшчы, на рацэ Півоні. Цэнтар сельскай гміны Радзынскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 12 км на ўсход ад Радзына і за 58 км на поўнач ад Любліна.
Воінь лац. Vojiń | |||||
польск. Wohyń | |||||
Касьцёл Сьвятой Ганны | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1282 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
Павет: | Радзынскі | ||||
Гміна: | Воінь | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 2017 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 21-310 | ||||
Нумарны знак: | LRA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′0.0″ пн. ш. 22°46′59.9″ у. д. | ||||
Воінь | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://wohyn.home.pl/j15/ |
Воінь — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны каля мяжы з Малой Польшчай. Да нашага часу тут захаваліся драўляная капліца Сьвятога Язэпа і мураваны касьцёл Сьвятой Ганны, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Першы пісьмовы ўпамін пра Воінь (Воін) датуецца 1282 годам. 26 ліпеня 1531 году вялікі князь Жыгімонт Стары надаў месту Магдэбурскае права. У 1537 годзе тут, відаць, збудавалі царкву. 17 чэрвеня 1555 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў месту герб «у чырвоным полі чорны рак»[1].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Воінь увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. Места было цэнтрам ключу. У 1661 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў пляц царкве ў Воіні. У 1794 годзе згарэў драўляны касьцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Воінь апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, у Радзынскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. У 1817 годзе Воінскае войтаўства налічвала 17 будынкаў, агулам у месьце было 228 будынкаў (у 1864 годзе — 264). У 1844 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл. У 1881 годзе пажар зьнішчыў 100 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Воінь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Воінь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе места занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Воінь занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.