![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/19/Volta-lake-ghosttree.jpg/640px-Volta-lake-ghosttree.jpg&w=640&q=50)
Вольта (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вольта — найбуйнейшае па плошчы (каля 8,5 тыс. км ²) вадасховішча ў сьвеце.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/19/Volta-lake-ghosttree.jpg/640px-Volta-lake-ghosttree.jpg)
У 1961—1965 гадах каля гораду Акасомба (Гана) у сутоцы рэк Чорная Вольта і Белая Вольта ў вузкай цясьніне была пабудавана ГЭС. У выніку, пасьля запаўненьня вадасховішча займае 3,6% плошчы Ганы. Пры запаўненьні тэрыторыі вадой было выселена каля 78 тыс. чалавек. Адначасова ГЭС забясьпечвае большую частку краіны электраэнэргіяй.
Ніжэй за ГЭС разьмешчана Вольта, што цячэ ў Атлянтычны акіян.
На ўтвораным вадасховішчы шырока разьвіта рыбалоўства і суднаходзтва. Поўнач возера знаходзіцца ў зоне саваны, поўдзень — у зоне трапічных лясоў.
Даўжыня вадасховішча з поўначы на поўдзень — каля 400 км, берагавой лініі — больш за 7 тыс. км, узьбярэжжы парэзаныя, на возеры знаходзіцца мноства невялікіх выспаў. Аб’ём вадасховішча складае каля 148 км³, сярэдняя глыбіня 18 м, максымальная — 80 м.