Вечнае вяртаньне
філязофская канцэпцыя, якая сьцьвярджае, што час паўтараецца ў бясконцым цыкле / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́чнае вярта́ньне, таксама ве́чнае паўтарэ́ньне, таксама цыклі́чнасьць — філязофская канцэпцыя, якая сьцьвярджае, што час паўтараецца ў бясконцым цыкле, і што менавіта тыя ж падзеі будуць працягваць адбывацца менавіта такім жа чынам, ізноў і зноў, на працягу вечнасьці.
У Старажытнай Грэцыі канцэпцыя вечнага вяртаньня была зьвязана са стаіцызмам, школай філязофіі, заснаванай Зянонам з Цытыюма. Прыхільнікі стаіцызму лічылі, што Сусьвет пэрыядычна разбураецца й адраджаецца, і што кожны Сусьвет менавіта такі ж, як і папярэдні. Гэтая дактрына была жорстка абвэргнутая хрысьціянскімі аўтарамі, такімі як Аўгустын, якія бачылі ў ёй фундамэнтальнае адмаўленьне свабоды волі й магчымасьці збаўленьня. Глябальнае распаўсюджваньне хрысьціянства паклала канец клясычным тэорыям вечнага вяртаньня.
Канцэпцыя была адноўлена ў XIX стагодзьдзі нямецкім філёзафам Фрыдрыхам Ніцшэ. Коратка прадставіўшы гэтую ідэю як разумовы экспэрымэнт у «Вясёлай навуцы», ён больш падрабязна дасьледаваў яе ў сваім рамане «Так казаў Заратустра», у якім герой вучыцца пераадольваць свой жах ад думкі аб вечным вяртаньні. Невядома, ці верыў Ніцшэ ў літаральную ісьціну вечнага вяртаньня, ці, калі ня верыў, што ён хацеў гэтым прадэманстраваць.
Ідэі Ніцшэ пасьля былі пераняты й пераасэнсаваны іншымі пісьменьнікамі, такімі як расейскі эзатэрык П. Д. Усьпенскі, які сьцьвярджаў, што можна разарваць цыкл вяртаньня.