Вецер у вербах
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вецер у вербах» (па-ангельску: The Wind in the Willows) — твор дзіцячай клясыкі, напісаны Кенэтам Грэмам і ўпершыню выдадзены ў 1908 року.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вецер у вербах (неадназначнасьць).
Вецер у вербах | |
The Wind in the Willows | |
Вокладка выданьня 1913 року | |
Жанр: | дзіцячая літаратура |
---|---|
Аўтар: | Кенэт Грэм |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 1908 |
Выдавецтва: | Methuen |
Колькасьць старонак: | 302 |
Носьбіт: | папяровы |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Перамяжаючы павольны аповед з хуткім разгортваньнем падзеяў, твар факусуецца на чатырох чалавекападобных жывёлах у пастаральнай Ангельшчыне. Раман адметны сваёй мешанінай містыцызму, прыгодаў, маральнасьці і таварыства і шануецца за ўзнаўленьне прыроды даліны Тэмзы.
У 1908 Грэм сышоў на пэнсію з пасады сакратара Банка Ангельшчыны і вярнуўся ў родны Кукгэм у Бэркшыры, дзе на рацэ Тэмза ягонае жыцьцё праходзіла ў падобным да апісанага ў кнізе стыль, што адлюстравана ў адной з найбольш вядомых цытатаў з кнігі: «Проста шлэндаючыся ў чоўнах». Тут ён запісаў калыханкі і казкі, што расказваў на ноч свайму сыну Алістэру.
У 1929 року Алан Аляксандар Мілн адаптаваў раман «Вецер у вербах», які ў гэты час зазнаў ужо 31 выданьне, для тэатру п’есай «Рапуха з Рапухавага дому(en)». У 2003 раман Грэма быў названы 16-м у апытаньні BBC «Вялікая чытанка(en)»[1].