![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/13-11-02-olb-by-RalfR-03.jpg/640px-13-11-02-olb-by-RalfR-03.jpg&w=640&q=50)
Верхнелужыцкая навуковая бібліятэка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Верхнелужыцкая навуковая бібліятэка (па-нямецку: Oberlausitzische Bibliothek der Wissenschaften) — найбуйнейшая бібліятэка ў горадзе Гёрліц, а таксама найбуйнейшая бібліятэка паміж Дрэздэнам і Ўроцлавам.
Верхнелужыцкая навуковая бібліятэка | |
Oberlausitzische Bibliothek der Wissenschaften | |
![]() | |
Дата ўтварэньня | 1726 |
---|---|
Тып | Бібліятэка |
Месцазнаходжаньне | Гёрліц, Саксонія, Нямеччына |
Сайт | http://www.goerlitzer-sammlungen.de |
Бібліятэка была заснаваная Верхнелужыцкім навуковым таварыствам у XVIII стагодзьдзі. У 1945 годзе была нацыялізаваная і адкрыта для публічнага наведваньня ў 1951 годзе. У наш час фонд бібліятэкі налічвае каля 140 000 прац, найбольшай часткай якога зьяўляецца гістарычная літаратура (80 %). Сярод гэтых прац — Біблія Францішка Скарыны(канвалют з 11 кніг), шматлікія рарытэты й скарбы, такія як інкунабулы, або калекцыі брашураў з XVI стагодзьдзя. Таксама маюцца каштоўныя рукапісы і каля 3000 гістарычных мапаў і атлясаў. Найстарэйшай працай у бібліятэцы зьяўляецца гістарычны кодэкс XI стагодзьдзя, напісаны рымскім гісторыкам Салюстыям.