адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваўкавы́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 69 720 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ваўкавыск.
Ваўкавыскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ваўкавыск |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Міхаіл Сіцько[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 69 720[2] |
Шчыльнасьць | 58,4 чал./км² |
Плошча | 1192,85[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 149 м[4] |
Месцазнаходжаньне Ваўкавыскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-12 |
Паштовыя індэксы | 231 9хх, 231 8хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ваўкавыскі раён мяжуе зь Бераставіцкім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.
Раён разьмешчаны на Ваўкавыскім узвышшы. Пераважаюць вышыні 140—200 м, максымальная — 234 м (усходней места Ваўкавыск).
Найбольш распаўсюджанымі карыснымі выкапнямі зьяўляюцца крэйда, пяскова-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі.
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 632 мм Вэгетацыйны пэрыяд працягваецца з 10 красавіка па 29 кастрычніка і складае 194 дзён. У сярэднім у року налічаецца 95 дзён са сьнегавым полагам. Сярэдні паказьнік глыбіні прамярзаньня глебы — да 71 см. Пераважны кірунак ветру ў Ваўкавыскім раёне — заходні і паўднёва-ўсходні.
Галоўная рака Рось (басэйн Нёману) з прытокамі Ваўпянка, Нятупа, Харужаўка, Каласоўшчына.
Пад лясамі (пераважна хваёвымі) 23% тэрыторыі раёну. Біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Замкавы лес.
Колькасьць насельніцтва раёну складае 80,8 тысячаў чалавек, зь іх у сельскай мясцовасьці жыве 20,5 тысячаў чалавек. Найвялікшыя паселішчы паводле колькасьці жыхароў:
У раёне жывуць людзі 56 нацыянальнасьцяў і народнасьцяў. Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 1999 року:
У раёне дзейнічаюць 11 рымска-каталіцкіх, 12 праваслаўных супольнасьцяў, 1 супольнасьць Хрысьціянаў Веры Эвангельскай, 3 супольнасьці Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў, 1 супольнасьць Адвэнтыстаў Сёмага Дня, 1 супольнасьць Сьведак Еговы.[11]
У раёне працуюць 4 спартовыя школы і 180 спартовых збудаваньняў, траса для правядзеньня эўрапейскіх чэмпіянатаў па мотаспорту.
У сыстэме адукацыі дзейнічаюць 27 дашкольных установаў, 30 агульнаадукацыйных школаў, гімназія, прафтэхвучэльня, пэдагагічны каледж. Сетку культурна-асьветных установаў складаюць дзіцячая школа мастацтваў, 5 дзіцячых музычных школаў з 6 філіямі, раённы мэетадычны цэнтар народнай творчасьці, 34 бібліятэкі, ваенна-гістарычны музэй імя П. І. Баграціёна.
Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 73,3 тыс. га, зь іх асушаныя 7 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.
Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў (цэмэнт, шыфэр, вапна, азбэста-цэмэнавыя трубы, сылікатная цагліна), дрэваапрацоўчай (драўніна і піламатэрыялы), камбікармавой, харчовай прамысловасьці.
Ваўкавыск — вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Шчучын, Слонім, Ружаны, Пагранічны; аўтадарогі Горадня — Ваўкавыск і Баранавічы — Пагранічны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.