Ватыканскі кодэкс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ватыка́нскі ко́дэкс (па-лацінску: Codex Vaticanus), літарнае абазначэньне B ці 03 (Gregory-Aland), δ 1 (von Soden) — адзін з найстарэйшых рукапісаў грэцкай Бібліі[1], адзін з чатырох вялікіх унцыялаў(en)[2]. Напісаны на 759 аркушах вэліну (цялячага пэргамэнту), палеаграфічна датаваны пачаткам IV стагодзьдзя[3][4].