Валашка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валашка (па-славацку: Valaška) — доўгая (да 1 мэтру), тонкая, лёгкая сякерка, якая выкарыстоўвалася ў мінулым славакамі (галоўным чынам пастухамі ці разбойнікамі накшталт Янашыка) як зброя, кій і інструмант.
Валашка — неад’емная частка славацкай традыцыйнай культуры і выкарыстоўваецца ў народных танцах. З аднаго боку валашка гострая, зь іншага — тупая і можа выкарыстоўвацца як малаток.
Акрамя славакаў падобныя сякеркі мелі вугорцы (фокаш), гуралі (цюпагі), гуцулы.