Вайскова-паветраныя сілы Індыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайскова-паветраныя сілы Індыі (гіндзі: भारतीय वायु सेना ; Bhartiya Vāyu Senā) — адзін зь відаў Узброеных сілаў Індыі. Па колькасьці самалётаў знаходзяцца на чацьвертым месцы сярод найбуйнейшых вайскова-паветраных сілаў сьвету (пасьля ЗША, Расеі і Кітаю).
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |
Вайскова-паветраныя сілы Індыі | |
гіндзі: भारतीय वायु सेना | |
Эмблема ВПС Індыі | |
Гады існаваньня | з 8 кастрычніка 1932 году |
---|---|
Краіна | Індыя |
Падпарадкаваньне | Міністэрства абароны Індыі |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Індыі |
Тып | Вайскова-паветраныя сілы |
Войны |
Другая сусьветная вайна Першая інда-пакістанская вайна Другая інда-пакістанская вайна Трэцяя інда-пакістанская вайна Каргільскі канфлікт |
Дзейны камандзір |
Маршал авіяцыя Арджан Сінгх па-ангельску: Marshal of the Indian Air Force Arjan Singh[1] |
Вайскова-паветраныя сілы Індыі былі створаны 8 кастрычніка 1932 году, а першая эскадрыльля зьявілася ў іх складзе 1 красавіка 1933 году. Яны згулялі важную ролю ў баявых дзеяньнях на бірманскім фронце падчас Другое сусьветнай вайны. У 1945—1950 гадах ВПС Індыі насілі прыстаўку «каралеўскія». Індыйская авіяцыя прыняла актыўны ўдзел у войнах з Пакістанам, а таксама ў шэрагу драбнейшых апэрацыяў і канфліктаў.
На 2007 год ВПС Індыі мелі больш за 1130 баявых і 1700 дапаможных самалётаў і шрубалётаў[2]. Сур’ёзнаю праблемаю зьяўляецца высокі ўзровень аварыйнасьці. З пачатку 1970-х па пачатак 2000-х гадоў індыйскія ВПС штогод гублялі ў сярэднім 23 самалёты і шрубалёты[3]. У 2000-х гадах сытуацыя палепшылася; па наяўнай неафіцыйнай інфармацыі, за 2009 год страчана 10 самалётаў і 1 шрубалёт. Найбольшы лік лётных здарэньняў даводзіцца на савецкія зьнішчальнікі МІГ, якія складаюць аснову авіяпарку ВПС Індыі і якія зарабілі сабе рэпутацыю «лятучых трунаў» і «ўдавадзелаў»[4]. З 1971 па красавік 2012 году разьбіліся 482 МІГ (больш паловы з 872 атрыманых)[4].