марская частка ўзброеных сілаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайскова-марскія сілы (ВМС) — асобны від узброеных сілаў многіх краінаў, прызначаны галоўным чынам для выкананьня баявых задачаў на марскіх і акіянскіх тэатрах баявых дзеяньняў. ВМС могуць падзяляцца на надводны і падводны флёт.
Вайскова-марскі флёт зьявіўся пасьля таго, як людзі пачалі выходзіць у мора. Лічыцца, што першай марской бітвай у гісторыі чалавецтва была Саламінская бітва эпохі грэка-пэрсыдзкіх войнаў. Да зьяўленьня артылерыі марскі бой ажыцьцяўляўся праз абардаж варожых суднаў і іх захоп. У часы Старажытнай Грэцыі і Рымскай Імпэрыі, вайскова-марскія сілы складаліся з доўгіх, вузкіх суднаў, якія перамяшчаліся дзякуючы намаганьням весьляроў (напрыклад грэцкія трырэмы), галоўнай задачай якіх было тараніць і тапіць варожыя судны. У іншым выпадку, судна намагалася наблізіцца да варожага борту, каб каманда карабля магла туды перабрацца і распачаць рукапашную атаку.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.