Вайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)
узброены канфлікт паміж ХАМАСам і Ізраілем, які пачаўся 7 кастрычніка 2023 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна́ ХАМА́Су з Ізра́ілем[25][26][27][28][29][30], таксама Апэра́цыя «Пато́п Аль-А́кса»[31][32][33] (па-арабску: عملية طوفان الاقصى), ці Трэ́цяя інтыфа́да[34] — уварваньне палестынскіх груповак на чале з ХАМАС у Ізраіль[35][36][37][38], распачатае 7 кастрычніка 2023 году, на габрэйскае сьвята Сімхат Тора. Падзеі пачаліся з маштабных ракетных удараў па ізраільскай тэрыторыі, за якімі рушыла ўсьлед наземнае ўварваньне палестынскіх баевікоў з Сэктара Газа.
Гэты артыкул апісвае актуальную падзею. |
Палестынска-ізраільскі канфлікт | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
| Ізраіль
| ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Махамад Дэйф Абу Абайда | Бэньямін Нэтаньягу Ёаў Галант | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
| ЦАХАЛ Паліцыя Ізраіля Шабак | ||||||||
Страты | |||||||||
1 900 загінулі[14] 423 000 перамешчаныя[17][18] | 1 300+ грамадзянскіх асобаў, салдат і паліцэйскіх забіта[19][20], 2 156 параненыя[21] параненыя. Паводле ЦАХАЛ і паліцыі Ізраіля: Забіта 44 салдаты і 30 паліцэйскіх[22]. Паводле ХАМАС: 53+ выкрадзеныя[23][24]. | ||||||||
ХАМАС забіў сотні жыхароў Ізраіля, у адказ на гэта ўлада Ізраіля абвясьціла[39][40][41][42] ваеннае становішча й распачала апэрацыю «Жалезныя мячы».
Грамадзянскія асобы й салдаты былі ўзятыя ў закладнікі[43], зьдзейсьненыя масавыя забойствы грамадзянскіх асоб Ізраіля, адбыліся шматлікія выпадкі гвалту ў дачыненьні да ізраільскіх жанчын[44][45][46].