![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/AGAD_Gen._Wojciech_jaruzelski_13_grudnia_1981.jpg/640px-AGAD_Gen._Wojciech_jaruzelski_13_grudnia_1981.jpg&w=640&q=50)
Ваеннае становішча ў Польшчы (1981—1983)
надзвычайнае становішча ў Польскай народнай рэспубліцы ў 1981—1983 роках / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вае́ннае стано́вішча ў По́льшчы ў 1981—1983 гада́х — надзвычайны стан, уведзены 13 сьнежня 1981 году ў Польскай Народнай Рэспубліцы. Быў прыпынены 31 сьнежня 1982 году[1], а скасаваны 22 ліпеня 1983 году[2]. Падчас яго дзеяньня было інтэрнавана 10 131 дзеячоў, зьвязаных з «Салідарнасьцю» і загінула прыкладна 40 асобаў, у тым ліку 9 шахтараў з шахты «Wujek», калі адбывалася здушэньне страйку[3][4][5].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/AGAD_Gen._Wojciech_jaruzelski_13_grudnia_1981.jpg/640px-AGAD_Gen._Wojciech_jaruzelski_13_grudnia_1981.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/T-55A_Martial_law_Poland.jpg/640px-T-55A_Martial_law_Poland.jpg)
Ваеннае становішча было ўведзенае супраць прынятай пастановы Дзяржаўнай Рады. Супраць выказаўся Рычард Рэйф, прадстаўнік PAX (Protokół nr 22/81 nadzwyczajnego posiedzenia Rady Państwa, «Rzeczpospolita» z 12-13 grudnia 1992), за што ён быў выключаны з Рады. Ухваленае Дзяржаўнай радай 12 сьнежня 1981 году[6], па прапанове Вайсковай рады нацыянальнага выратаваньня — неканстытуцыйнага тагачаснага органу ўлады, фактычна стаўшага вышэй канстытуцыйных дзяржаўных уладаў[7]. Быў падтрыманы Сэйм ПНР пастановай ад 25 студзеня 1982 году[8].