![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/Karte_Wagrien.jpg/640px-Karte_Wagrien.jpg&w=640&q=50)
Вагрыя
паўвостраў у Шлезьвіг-Гальштайне (Нямеччына) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́грыя (па-нямецку: Wagrien) — паўвыспа на ўсходзе нямецкай зямлі Шлезьвіг-Гальштэйн. Вышэйшая кропка Вагрыі — Бунгсбэрг (168 м), дзе разьмешчаная старажытная крэпасьць. Назва ўзьнікла прынамсі ў пачатку VIII-га ст. і мае славянскія карані.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/Karte_Wagrien.jpg/640px-Karte_Wagrien.jpg)
У Сярэднявеччы Вагрыяй (па-нямецку: Wageria) называўся значна большы абшар. Паводле «Славянскай энцыкляпэдыі», «Вагрыя — гістарычная назва вобласьці, разьмешчанай паміж Балтыйскім морам і рэкамі Травэ і Сьвянцінай і выспай Фэмарн». Сёньня Вагрыяй звычайна называюць толькі Ольдэнбурскуюі паўвыспу (Oldenburgische Halbinsel) ва Ўсходнім Гальштэйне. Вагрыя была населеная славянскім племем ваграў, а з X ст. падвергнулася спусташальным набегам нямецкіх фэадалаў і была захопленая імі ў 1139 годзе. Замак Вагрыр займаў цэнтральнае месца ў Ольдэнбурзе (тады ён называўся Starigard, або «Стары замак»); валы ўсё яшчэ існуюць.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/Bungsberg_panorama.jpg/640px-Bungsberg_panorama.jpg)
|
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
---|