From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́тва пры Камбрэ́ (20 лістапада 1917 — 7 сьнежня 1917) — буйнамаштабны наступ брытанскіх войскаў супраць нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны на Заходнім фронце каля францускага гораду Камбрэ. Нягледзячы на першапачатковы посьпех, брытанцам не ўдалося выканаць пастаўленую задачу і прарваць нямецкі фронт. Апэрацыя ў Камбрэ ўвайшла ў гісторыю як першая бітва ў гісторыі войнаў, у якой у масавай колькасьці ўжываліся танкі.
Бітва пры Камбрэ | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Брытанскія салдаты ў акопах. Брытанскі танк Mark IV пераяджае траншэю. | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Брытанская імпэрыя Вялікабрытанія Канада Дамініён Ньюфаўндлэнд | Нямецкая імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Джуліян Бінг | Георг фон дэр Марвіц | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
2-я армія: 13-ы армейскі корпус, 14-ы армейскі корпус (36 000 чалавек), 224 гарматы, 272 мінамёты, 900 кулямётаў. Пасьля 29 лістападу: 160 000 чалавек, 3600 кулямётаў, 1700 гармат, 1088 кулямётаў, каля 1000 самалётаў. | 3-я армія: 92 000 чалавек, 1536 кулямётаў, 1009 гармат, 476 танкаў, 1000 самалётаў. | ||||||||
Страты | |||||||||
45 000 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі, больш за 100 гармат.[1] | 44 207 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі, 148 гармат, 179 танкаў.[1] | ||||||||
20 лістапада брытанскія войскі пачалі першую ў гісторыі масіраваную атаку з выкарыстаньнем танкавых падразьдзяленьняў. У атацы ўдзельнічалі 324 танкі[2]. Сьпераду на карпусе машын былі прымацаваныя фашыны для пераадоленьня нямецкіх акопаў і 4-мэтровых супрацьтанкавых равоў. Раптоўнасьць (адсутнасьць артпадрыхтоўкі) і перавага ў сілах і сродках прывялі да хуткага разьвіцьця атакі, брытанцы за 6 гадзін прарвалі абарону і прасунуліся на такую ж адлегласьць, на якую войскі ў апэрацыі на Іпры прасунуліся за 4 месяцы. Пры гэтым страты склалі толькі 4 тысячаў чалавек.[3]
Аднак у выніку імклівай атакі пяхота адстала, а танкі прасунуліся далёка наперад, нясучы сур’ёзныя страты. 30 лістапада 2-я нямецкая армія ажыцьцявіла раптоўную контратаку, адкінуўшы сілы саюзьнікаў на першапачатковыя межы. Нягледзячы на адбіцьцё атакі, танкі даказалі сваю эфэктыўнасьць у баі, а сама бітва паклала пачатак шырокаму прымяненьню танкаў і разьвіцьцю супрацьтанкавай абароны.
Хаця саюзьнікі не дамагліся прарыву фронту, вынікам кампаніі 1917 году стаў крах плянаў немцаў па дасягненьню перамогі шляхам «неабмежаванай падводнай вайны» і пераход іх да стратэгічнай абароны. Наступальнай ініцыятывай завалодалі войскі саюзьнікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.