From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́тва на Ма́рне (цуд на Марне, 1-я Бітва на Марне; 5 верасьня — 12 верасьня 1914) — вялікая бітва між нямецкімі й англа-францускімі войскамі на рацэ Марна пад час Першай Сусьветнай вайны, якая скончылася паразай немцаў. У выніку бітвы быў сарваны плян наступу нямецкацй арміі, які арыентаваўся на хуткую перамогу на Заходнім фронце і вывад Францыі з вайны.
Бітва на Марне (1914) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Францыя Вялікабрытанія | Нямеччына | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Жазэф Жофр Джон Фрэнч | Гэльмут Мольтке, Карл фон Бюлаў, Аляксандар фон Клюк | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
1 071 000 | 1 485 000 | ||||||||
Страты | |||||||||
263 000: Францыя — 250 000 (80 000 забітымі), Вялікая Брытанія — 13 000 (1700 забітымі) | 250 000 | ||||||||
Пасьля няўдалых для Антанты прыгранічных баёў, паразы ў спробе стрымаць правае крыло нямецкай арміі на рэках Сома і Ольса, француска-ангельскія войскі адышлі за раку Марна на ўсход ад Парыжу, у раён, дзе канцэнтравалася новая 6-я Армія ген. Дж. Майноўры. Пад час сутычак з адыходзячым праціўнікам нямецкія 1 і 2 Арміі 30—31 жніўня вымушаны былі зьмяніць кірунак наступу і апынуліся не на захадзе, а на ўсходзе ад Парыжу.
4 верасьня францускі камандуючы ген. Жазэф Жофр загадаў ударыць у правае крыло нямецкіх войскаў сіламі брытанскай арміі ды 5 і 6 францускай арміі. Нямецкае камандаваньне (камандзір штабу Гэльмут Мольтке) дырэктываю ад 4 верасьня паставіла заданьне стварыць абарончы фронт сіламі 1 і 2 Арміі з мэтаю адбіцьця ўдару з захаду (ад Парыжу) і працягу наступальнай апэрацыі на поўдні і паўднёвым усходзе сіламі 3, 4 і 5 Армій. Але 3 верасьня 1 нямецкая армія перайшла Марну і вышла на згрупаваньне 2 Арміі, прымушаючы яе да перагрупаваньня на Ўсход, у выніку чаго між рэкамі Марна і Ольсе застаўся толькі адзін корпус кавалерыі. На пачатку верасьня адносіна сіл на фронце ад Парыжу да Вэрдэну зьмяніўся на карысьць войск Антанты (56 дывізій пяхоты і 10 дывізіяў кавалерыі, 1082 тыс. жаўнераў, 2816 лёгкіх і 184 цяжкіх гармат), супраць нямецкіх (44 дывізіі пяхоты і 7 дывізіяў кавалерыі, 900 тыс. жаўнераў, 2928 лёгкіх і 436 цяжкіх гармат), пры гэтым на захадоднім аддрэзку фронту перавага была двукратная, бо французы ўзмацнілі сваё левае крыло, а немцы 26 жніўня зьнялі два корпусы з 2 і 3 армій з мэтаю перавозу іх ва Ўсходнюю Прусію.
5 верасьня на рацэ Урк пачаліся баі на адцінку 6 францускай арміі, а 6 верасьня француска-ангельскія войскі перайшлі ў контратаку на цэлым фронце да Вэрдэна. Камандуючы 1 нямецкай арміі гэн. Аляксандар фон Клюк вымушаны быў 6—8 верасьня перакідваць усе свае сілы з ракі Марны на раку Ўрк з мэтаю затрымаць францускае войска. У выніку між 1 ды 2 нямецкімі арміямі паўстаў разрыў шырынёю 35—40 км, у які ўварвалася 5 француская армія і брытанская армія. Нямецкае камандаваньне страціла кіраўніцтва войскам. Цяжкая сытуацыя на фронце 2 нямецкай арміі пагражала ёй акружэньнем і прымусіла яе камандуючага гэн. Карла фон Бюлава прыняць рашэньне 9 верасьня аб адыходзе яе правага крыла. Гэта прывяло, нягледзячы на наступ 9 верасьня 1, 3 і 4 армій, да адыходу 1 Арміі, а потым і іншых нямецкіх армій, што 10 верасьня было зацьверджана нямецкім камандаваньнем. Да 12 верасьня нямецкія войскі адцягнуліся на 65 км за раку Эна на лініі на ўсход ад мястэчка Рэймс.
15 верасьня, згодна з дырэктывай ген. Жазэфа Жофра, наступ быў затрыманы. Параза нямецкіх войскаў над ракою Марнаю прывяло да паразы нямецкага стратэгічнага пляну хуткай вайны на заходнім фронце.
Праз два месяцы зацятай барацьбы фронт усталяваўся ўздоўж падвойнай лініі акопаў, падзяляючы Францыю ад Швайцарыі да каналу Ля Манш.
Бітва прызнана 17-тай пераломнай бітвай у гісторыі сьвету.
Другая бітва на Марне адбылася ў ліпені 1918.
Бітва на Марне (1914) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.