Бітва на Косавым полі (1389)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва на Косавым полі (па-сэрбску: Косовска битка, бој на Косову; па-турэцку: Kosova Meydan Muharebesi) — буйная бітва, якая адбылася 15—16 чэрвеня 1389 году паміж аб’яднанымі войскамі сэрбскіх фэўдалаў і Басьнійскага каралеўства і турэцкім войскам на Косавым полі, у 5 кілямэтрах ад сучаснай Прышціны. Сэрбскія войскі ўзначальвалі князь Лазар Хрэбялянавіч, Вук Бранкавіч і вялікі ваявода Ўлатка Вукавіч. Асманскім войскам камандаваў султан Мурад I разам з сваімі сынамі Якубам і Баязыдам.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бітва пад Косава (неадназначнасьць).
Бітва на Косавым полі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Асманскія войны ў Эўропе | |||||||||
Карціна Адама Стэфанавіча «Бой на Косаве» | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Мараўская Сэрбія Вукава зямля Каралеўства Босьнія У складзе арміяў: Гасьпітальеры | Асманская імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
князь Лазар Хрэбялянавіч † князь Вук Бранкавіч вялікі ваявода Ўлатка Вукавіч | султан Мурад I † прынц Баязыд I прынц Якуб † | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
Ад 12 000 да 33 000[1][2][3] | Ад 27 000 да 40 000[1][2][3] | ||||||||
Страты | |||||||||
Значныя | Значныя | ||||||||
Падчас бою загінула большая частка абодвух войскаў і абодва правадыры: Лазар, які трапіў у палон і быў пазьней пакараны, і Мурад, меркавана забіты Мілашам Обілічам. Нягледзячы на перамогу асманскіх войскаў, адразу ж пасьля бою войска султана сьпешным маршам накіравалася да Адрыянопалю з-за вялікіх стратаў, а таксама з-за асьцярогі спадчыньніка Мурада Баязыда, што сьмерць ягонага бацькі можа прывесьці да смуты ў Асманскай імпэрыі. Косаўская бітва адыгрывае важную ролю ў сэрбскай нацыянальнай самасьвядомасьці, гісторыі і фальклёры.
Лазар і Мілаш Обіліч ушаноўваюцца як сьвятыя праваслаўнай царквой[4][5].