![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/Bilderberg_-_Oosterbeek.jpg/640px-Bilderberg_-_Oosterbeek.jpg&w=640&q=50)
Більдэрбэрская група
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Більдэрбэ́рскія сустрэ́чы», таксама Більдэрбэрская група/канфэрэнцыя альбо Більдэрбэрскі клюб — штогадовая прыватная канфэрэнцыя 120—150 прадстаўнікоў эўрапейскай і паўночнаамэрыканскай палітычнай эліты, экспэртаў у прамысловасьці, фінансах, навуцы і сродках масавай інфармацыі, заснаваная ў 1954 року прынцам Бэрнардам.
Хуткія факты Дата ўтварэньня, Юрыдычны статус ...
«Більдэрбэрскія сустрэчы» | |
анг. Bilderberg Meetings | |
![]() Гатэль «Більдэрбэрг» (Остэрбэк, Нідэрлянды), дзе адбылася першая сустрэча ў 1954 годзе | |
Дата ўтварэньня | 29 траўня 1954 (70 гадоў таму) |
---|---|
Юрыдычны статус | фонд |
Мэта | спрыяньне абмеркаваньню дачыненьняў між Эўропай і Паўночнай Амэрыкай[1] |
Дзейнічае ў рэгіёнах | ЗША, Заходняя Эўропа |
Сяброўства | 129 удзельнікаў, зь іх 23 сябра Кіраўнічага камітэту (2017 г.)[2] |
Старшыня | Анры дэ Кастры |
Скарбнік | Паўль Ахлейтнэр[3] |
Кіроўны орган | Кіраўнічы камітэт |
Сайт | bilderbergmeetings.org |
Колішняя назва | неафіцыйна: Більдэрбэрская група/канфэрэнцыя, Більдэрбэрскі клюб |
Закрыць
Праводзіцца ў дарагіх гатэлях па ўсім сьвеце, найчасьцей у Эўропе, а кожныя чатыры рокі — у Канадзе або ЗША. Удзел у канфэрэнцыі адбываецца толькі па пэрсанальных запрашэньнях. Адну траціну ўдзельнікаў складаюць амэрыканцы, рэшту — эўрапейцы і азіяты (японцы, карэйцы, сынгапурцы, тайваньцы, ганконцы).