From Wikipedia, the free encyclopedia
42-радковая Біблія (B42) — першадрукаванае выданьне Вульгаты ін-Фоліа, зьдзейсьненае ў Майнцы ў пачатку 1450-х гадоў Ёганам Гутэнбэргам і служыць традыцыйным пунктам адліку гісторыі кнігадрукаваньня ў Эўропе. Хаця гэта ня першая інкунабула, але сярод іншых першадрукаў яе вылучае выключная якасьць афармленьня.
Біблія Гутэнбэрга называецца 42-радковай, бо на кожны аркуш друкар змог зьмясьціць па 42 радкі тэксту. Бамбэрская Біблія ў 36 радкоў, адзін час лічылася яе папярэдніцай, але насамрэч друкавалася па падабенству 42-радковай. Публікацыя адбылася не пазьней за 1455, калі кнігу згадаў у сваёй перапісцы кардынал Пікаляміні. Выданьне аформлена ў традыцыі рукапісных Бібліяў сярэдзіны XV стагодзьдзя (верагодны прататып — Вялікая Майнцаўская Біблія, 1452). Першыя асобнікі не саступалі па кошце рукапісным кнігам і ў некаторых выпадках былі ілюмінаванымі.
Па сучасных падліках, Гутэнбэрг надрукаваў 180 асобнікаў Бібліі, зь іх 45 — на пэргамэнце, астатнія — на італьянскай паперы з вадзянымі знакамі. Па стане на 2009 год у розных зборах сьвету захоўваліся 47 Бібліяў, зь якіх толькі 21 — поўныя. Парыскі асобнік, адкрыты ў 1763 годзе ў паперах кардынала Мазарыні, атрымаў такую вядомасьць, што ўсе асобнікі 42-радковай Бібліі доўгі час называліся «Бібліі Мазарыні».
Гэта далёка не самая рэдкая інкунабула, але адна з самых каштоўных. Кошт аднаго аркуша Майнцаўскай друкаванай Бібліі на аўкцыёнах даходзіць да 80 тыс. даляраў ЗША. У 1987 годзе на аўкцыёне «Крыстыс» няпоўны першы том папяровай Бібліі (324 аркушы) быў прададзены за 4,9 млн. даляраў. Цяпер ён знаходзіцца ў зборы такійскага ўнівэрсытэта Кэё. Як і шэраг іншых асобнікаў, гэтая копія аблічбавана і выкладзеная для ўсеагульнага азнаямленьня ў інтэрнэце.
Найбольшая колькасьць экзэмпляраў Бібліі Гутэнбэрга знаходзіцца ў Нямеччыне (12), ЗША (11) і Вялікабрытаніі (8)
Біблія Гутэнбэрга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.