From Wikipedia, the free encyclopedia
Бязглу́зды мат — найхутчэйшы магчымы мат, пастаўлены на другім ходзе шахматнай партыі.
У больш шырокім сэнсе бязглузды мат — мат візырам або (што радзей) афіцэрам па неабароненай дыяганалі h4-e1 або h5-e8 на пачатковым этапе партыі.
Бязглузды мат атрымаў сваю назву з прычыны вельмі недарэчнай (то бок «бязглуздай») гульні белых. Нават сярод абсалютных пачаткоўцаў такі мат здараецца надзвычай рэдка.
1.f2-f3 e7-e6
2.g2-g4 Фd8-h4×
Існуе восем адменаў бязглуздага мату. Так, белыя могуць згуляць не f3, а f4. Або сьпярша пайсьці латнікам ня «f», а «g». Таксама й чорныя могуць пайсьці латнікам не на e6, а на e5.
Гуляючы за белых, бязглузды мат можна паставіць не раней за 3-і ход. Напрыклад: 1.d4 f5 2.e4 g5?? 3.Фh5×.
Падобныя матавыя пазыцыі могуць сустрэцца і ў пазьнейшых пазыцыях. Напрыклад, добра вядомая пастка ў Галяндзкай абароне здарылася ў гульні Фрэнка Мэлвіла супраць Юджына Дэлмара ў 1896 року:[1]
Падобная ідэя сустракаецца ў абароне Оўэна: 1. e4 b6 2. d4 Аb7 3. Аd3 f5 4. ef А:g2 5. Вh5+ g6 6. fg Врf6?? 7. gh+ Врxh5 8. Аg6×.
У гамбіце Фрома: 1. f4 e5 2. fe d6 3. ed C:d6 4. Kf3 g5 5. h3?? (з мэтаю перашкодзіць 5…g4 лепей 5.d4 або 5.g3) Cg3×.
У базе зьвестак 365chess прысутнічаюць дзьве партыі ў афіцыйных турнірах, якія скончыліся бязглуздым матам[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.