![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Benthic_GLERL_1.jpg/640px-Benthic_GLERL_1.jpg&w=640&q=50)
Бэнтас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэнтас (ад грэц. Βένθος — глыбіня) — сукупнасьць арганізмаў, якія жывуць на грунце і ў грунце дна вадаёмаў. У акіяналёгіі бэнтас — арганізмы, якія насяляюць марское дно; у прэснаводнай гідрабіялёгіі — арганізмы, якія насяляюць дно кантынэнтальных вадаёмаў і вадацёкаў. Жывёлы, якія адносяцца да бэнтасу, называюцца заабэнтасам, а расьліны — фітабэнтасам. Да бэнтасу адносяцца таксама многія пратысты (напрыклад большасьць фарамініфэраў).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Benthic_GLERL_1.jpg/640px-Benthic_GLERL_1.jpg)