Бэлц
места ў Малдове / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэ́лц, таксама Бéльцы (па-румынску: Bălți) — горад на рацэ Рэўт, места на поўначы Малдовы, ейны палітычны, эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтар. Колькасьць насельніцтва каля 127 600 чалавек (2004), што складае трэці паказчык у краіны пасьля Кішынёва і Тыраспалю.
Хуткія факты
Бэлц | |||||
рум. Bălți | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 4 кастрычніка 1620[1][2][3][…] | ||||
Краіна: | Малдова | ||||
Кіраўнік: | Aleksandr Petkov[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 231, 331 | ||||
Паштовы індэкс: | MD-3100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°45′42″ пн. ш. 27°55′44″ у. д. | ||||
Бэлц | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.balti.md/ |
Закрыць
Муніцыпалітэт Бельцы зьяўляецца найважнейшым транспартным вузлом (дзьве чыгуначныя станцыі (Бельцы-Слабадзея, Бельцы-Ораш), аэрапорт, аўтавакзал, а таксама прамысловы раён, культурны і дзелавы цэнтар, які часта называюць «паўночнай сталіцай» Малдовы.