Буэнас-Айрэс
сталіца Аргентыны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Буэнас-Айрэс (па-гішпанску: Buenos Aires; Cuidad de la Santísima Trinidad y Puerto de Nuestra Señora de Santa María de los Buenos Aires — «Горад Прысьвятое Тройцы й Порт Нашае Панны Марыі Добрых Вятроў») — сталіца й найбуйнейшы горад Аргентыны, другі па велічыні мэгаполіс у Паўднёвай Амэрыцы, пасьля Сан-Паўлу[1]. Горад разьмешчаны на заходнім беразе вусьця ракі Рыё-дэ-ля-Плята, на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы паўднёваамэрыканскага кантынэнта. Аглямэрацыя Вялікі Буэнас-Айрэс, якая таксама ўключае ў сябе некалькі раёнаў у аднайменным рэгіёне, уяўляе сабой трэцюю па велічыні аглямэрацыю ў Лацінскай Амэрыцы, маючы 13 млн чалавек[2].
Буэнас-Айрэс | |||||
гішп. Buenos Aires | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1536 | ||||
Краіна: | Аргентына | ||||
Мэр: | Арасіё Радрыгес Лярэта | ||||
Плошча: | 203 км² | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 2 891 082 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 14 241,78 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-3 | ||||
Тэлефонны код: | 011 | ||||
Паштовы індэкс: | C1000-14xx | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 34°35′59″ пд. ш. 58°22′55″ з. д. | ||||
Буэнас-Айрэс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.buenosaires.gov.ar (гішп.) |
Буэнас-Айрэс не зьяўляецца часткай правінцыі Буэнас-Айрэс, а таксама горад ня ёсьць сталіцай правінцыі, і, нават, аўтаномнай акругі. У 1880 годзе, пасьля дзесяцігодзьдзяў палітычнай барацьбы, Буэнас-Айрэс быў фэдэралізаваны й выведзены з правінцыі Буэнас-Айрэс. Межы гораду былі пашыраны, дзякуючы ўключэньню ў ягоны склад гарадоў Бэльграна й Флёрэс, абодва зь якіх цяпер зьяўляюцца навакольлямі гораду. Згодна з канстытуцыйнай папраўкай ад 1994 году гораду была прадастаўлена аўтаномія, і, такім чынам, ягоная афіцыйная назва зьмянілася на аўтаномны горад Буэнас-Айрэс (гішп. Ciudad Autónoma de Buenos Aires). У 1996 годзе грамадзяне гораду ўпершыню абралі сабе кіраўніка ўраду, бо раней мэр прызначаўся непасрэдна прэзыдэнтам рэспублікі.
Буэнас-Айрэс лічыцца адным з сусьветных гарадоў, згодна з дасьледаваньнямі, які праводзіў унівэрсытэт Лафбара ў 2008 годзе[3]. Людзі з Буэнас-Айрэсу называюць сябе «porteños», што ў перакладзе з гішпанскай азначае «людзі порта»[4]. Буэнас-Айрэс зьяўляецца прывабным месцам для адпачынку турыстаў[5] і вядомы сваім эўрапейскім архітэктурным стылем і багатым культурным жыцьцём[6][7].