![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/Patates.jpg/640px-Patates.jpg&w=640&q=50)
Бульба
від расьлінаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́льба (па-лацінску: Solanum tuberosum) — шматгадовыя клубняносныя расьліны роду пасьлён сямейства пасьлёнавых. Слова «бульба» можа ўжывацца як да самой расьліны, гэтак і да клубняў, якія і зьяўляюцца галоўнай мэтай культывацыі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бульба (неадназначнасьць).
Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
![]() Бульба багатая на сарты з разнастайным колерам, памерам і формай | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Парадак | Пасьлёнакветныя |
Сямейства | Пасьлёнавыя |
Род | Пасьлён |
Від | Бульба |
Бінамінальная намэнклятура | |
Solanum tuberosum L. | |
Закрыць
Валодае высокакалярыйнымі вартасьцямі (100 грамаў прыгатаванай бульбы — каля 80 ккал). Утрымлівае ў сабе ваду (~80%), вугляводы (19%), нязначную колькасьць бялка (1,7%), мінімальную колькасьць тлушчу, невялікую колькасьць жалеза і вапны, а таксама вітаміны Bl E3 і C. Вядома больш як 170 дзікарослых і культурных відаў. З бульбы атрымліваюць крухмал, сьпірт, патаку, гатуюць сотні відаў разнастайных страваў, яна ідзе на корм жывёле.