Указаньні Абуджанага — збор парадаў альбо рэкамэндацыяў для неасьветленых асобаў, прытрымліваньне якіх дазваляе пазьбегнуць нэгатыўнай кармы (наступстваў неадпаведных дзеяньняў). Замест слова «наказы» альбо «запаведзі» ўжываецца слова «ўказаньні», паколькі маюць яны характар дабравольнага абавязаньня. Буда казаў, што добра іх прытрымлівацца, аднак яны нікому ня могуць быць навязаныя.