Будслаўскі фэст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́дслаўскі фэст — штогадовая ўрачыстасьць у гонар шанаваньня абраза Маці Божай Будслаўскай, які захоўваецца ў касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца яўленьня вернікам Найсьвяцейшай Панны Марыі, якое, паводле легенды, адбылося 2 ліпеня 1588 году[1]. 28 лістапада 2018 году фэст уключаны ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКО[2][3].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Abraz.jpg/220px-Abraz.jpg)