From Wikipedia, the free encyclopedia
Бры́тні Джын Сьпірз[7][8] (па-ангельску: Britney Jean Spears; нарадзілася 2 сьнежня 1981 году) — амэрыканская поп-спявачка, уладальніца ўзнагароды «Грэмі», танцоўшчыца, аўтарка песьняў, акторка.
Пасьля выхаду ейнага дэбютнага альбому …Baby One More Time стала сусьветна папулярнай сьпявачкай, а ейны аднайменны сынгл узначаліў чарт Billboard Hot 100. Першы альбом Брытні ўтрымліваў пяць моцных гітоў. Посьпех сьпявачкі ў музыцы стварыў грамадзкі рэзананс: так, The Daily Yomiuri назвала яе «самым таленавітым непаўналетнім дзіцём поп-ідалам апошніх гадоў», а на думку Rolling Stone, «Брытні Сьпірз — ёсьць клясычным стэрэатыпам падлеткавай каралевы рок-н-ролу, анёльскае дзіця, якое проста мусіць быць на сцэне». Другая кружэлка Сьпірз Oops!… I Did It Again выйшла ўвясну 2000 року і толькі замацавала ейны статус поп-зоркі. Яе трэці альбом Britney выйшаў увосень 2001 року, а наступны — In the Zone — увосень 2003. За сынгл «Toxic» Сьпірз атрымала сваю першую статуэтку «Грэмі». Пасьля перапынку ў кар’еры ў кастрычніку 2007 року выйшаў альбом Blackout, ягоны першы сынгл «Gimme More» стаў сусьветным гітом. За песьню «Piece of Me» яна атрымала тры ўзнагароды: за найлепшую поп-песьню, найлепшае жаночае відэа ды відэа 2007 року. У сьнежні 2008 року выйшаў новы альбом Сьпірз — Circus, а першы сынгл «Womanizer» зноў узначаліў Billboard Hot 100. Далей «3» — першы сынгл са зборніку сынлгаў у The Singles Collection. Гэты сынгл дэбютаваў зь першага месца ў чарце Billboard Hot 100 нават бяз промаакцыяў: відэакліпу й выступаў. У 2011 року Брытні выдае сынгл «Hold It Against Me», які стаў другім запар сынглам, які дэбютаваў на першым месцы Hot 100 з продажам 411 тысячаў копіяў за першы тыдзень. Сёмы альбом сьпявачкі Femme Fatale падараваў сьвету 3 сынглы ў дзясятцы найлепшых сынглаў чарту Billboard Hot 100. Восьмая кружэлка Britney Jean, якая была выдадзеная ў 2013 року дасягнула чацьвертага радку ў Billboard 200 з продажам 107 тысячаў копіяў у першы тыдзень.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.