Брусэльскі сталічны рэгіён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брусэ́льскі сталі́чны рэгіён (па-француску: Région de Bruxelles-Capitale, па-нідэрляндзку: Brussels Hoofdstedelijk Gewest) — адзін з трох рэгіёнаў Бэльгіі, суб’ект фэдэрацыі нароўні з Фляндрыяй і Валёніяй. Брусэльскі сталічны рэгіён складаецца з 19 муніцыпалітэтаў, кожны з сваім бургамістрам і ратушай. Фактычна яны зьяўляюцца раёнамі аднаго гораду (часта мяжа праходзіць пасярэдзіне вуліцы). Фармальна назва Брусэль адносіцца толькі да аднаго з вышэйзгаданых муніцыпалітэтаў, але на практыцы яе выкарыстоўваюць у дачыненьні да ўсёй аглямэрацыі.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Брусэльскі сталічны рэгіён | |
фр. Région de Bruxelles-Capitale нід. Brussels Hoofdstedelijk Gewest | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Бэльгія |
Статус | фэдэратыўны рэгіён |
Уваходзіць у | рэгіён, рэгіён і Бэльгія |
Адміністрацыйны цэнтар | Брусэль |
Улучае | 19 муніцыпалітэтаў |
Дата ўтварэньня | 18 чэрвеня 1989 |
Кіраўнік | Рудзі Вэрвурт[d] |
Афіцыйныя мовы | француская, нідэрляндзкая |
Насельніцтва (2010) | 1 125 000 |
Плошча | 161,4 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 13 ± 1 м і 23 м |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT+1 |
Летні час | GMT+2 |
Код ISO 3166-2 | BE-BRU |
Тэлефонны код | 02 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Закрыць