Брулі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брулі[1][2], таксама — мача́ (па-лацінску: urina) — прадукт жыцьцядзейнасьці жывёлаў і чалавека, што вылучаецца ныркамі.
У нырках ў выніку фільтрацыі крыві ўтвараюцца брулі, затым яны сьцякаюць па бруляцечніках ў мачавік. Зь яго брулі праз мачаспуск выходзяць вонкі.
У сярэднім брулі чалавека маюць шчыльнасьць 1005—1030 г/л, pH — ад 4,8 да 7,5 (да верхняй мяжы ўзрастае пры спажываньні вялікай колькасьці расьліннай ежы).
Выдзяляюць першасныя і другасныя брулі.