![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/Braniborsk%25C3%25A1_br%25C3%25A1na.jpg/640px-Braniborsk%25C3%25A1_br%25C3%25A1na.jpg&w=640&q=50)
Брандэнбурская брама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брандэнбурская брама (ням. Brandenburger Tor) — архітэктурны помнік у Бэрліне (Нямеччына).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/Braniborsk%C3%A1_br%C3%A1na.jpg/640px-Braniborsk%C3%A1_br%C3%A1na.jpg)
Брандэнбурская брама зьяўляецца найбольш знакамітым сымбалем Бэрліна і Нямеччыны. Доўгія гады яна служыла сымбалем падзелу Нямеччыны і Бэрліна, а пасьля 1989 г. стала ўвасабленьнем ўзьяднаньня краіны.
Брадэнбурская брама — гэта адзіная гарадзкая брама Бэрліна, што захавалася, яе першапачатковая назва — Брама міру. Гэтую браму збудаваў Карл Готгард Лянганс ў 1789—1791 гг., яна была першай значнай працай, выкананай у стылі бэрлінскага клясыцызму. Узорам для Брадэнбурскай брамы паслужыў прапілен Акропаля ў Атэнах.