From Wikipedia, the free encyclopedia
«Блю марбл» (па-ангельску: The Blue Marble — «блакітны мармуровы шарык») — фатаздымак плянэты Зямля, які быў зроблены экіпажам касьмічнага карабля «Апалён-17» з адлегласьці каля 29 тысяч кілямэтараў ад паверхні Зямлі[1].
Здымак зьяўляецца адной з найбольш вядомых выяваў Зямлі[2]. Ён — адзін зь нешматлікіх, на якім бачна цалкам асьветленая Зямля, чаго атрымалася дасягнуць дзякуючы таму, што Сонца знаходзілася ззаду астранаўтаў у момант здымак.
Астранаўты параўналі Зямлю з шарыкам са шклянога мармуру, што і дало здымку назву.
Фатаграфія была зроблена 7 сьнежня 1972 году, у 5:39 раніцы па ўсходнім стандартным часе (10:39 UTC), прыблізна праз 5:06 пасьля запуску «Апалёна-17»[3], і прыблізна праз 1:54 пасьля таго, як касьмічны карабель пакінуў калязямную арбіту, узяўшы курс на Месяц. У гэты час Афрыка знаходзілася ў асьветленай зоне планэты, а ў сувязі з набліжэньнем зімовага сонцастаяньня была таксама асьветлена Антарктыда.
Афіцыйная назва фатаграфіі — AS17-148-22727 (здымак AS17-148-22726, які зроблены трохі раней і амаль ідэнтычны 22727, таксама часта выкарыстоўваецца як выява Поўнай Зямлі). Фатограф выкарыстоўваў 70-мілімэтровую камэру Hasselblad з 80-мілімэтровай лінзай[4]. НАСА афіцыйна прыпісвае аўтарства выявы ўсяму экіпажу «Апалёна-17» (Юджын Сірнэн, Рональд Эвэнс, Джэк Шміт), аднак вядома, што хаця фатаграфія магла быць зроблена кожным з астранаўтаў, хучэй за ўсё яе аўтарам зьяўляецца Джэк Шміт[2][5].
«Апалён-17» быў апошняй місіяй да Месяца. З той пары чалавек не трапляў у раёны, зь якіх можна зрабіць здымкі Поўнай Зямлі, падобныя Блю Марбл.
Блю Марбл стала першай яснай выявай асьветленага ліку Зямлі. Атрымаўшы вядомасьць падчас хвалі экалягічнай актыўнасьці 1970-х гадоў, выява быў адзначана як сьведчаньне далікатнасьці Зямлі, яе ўразьлівасьці, адзіноты, ізаляцыі ў прасторы. Архіварыюс НАСА Майк Гентры лічыў, што Блю Марбл — самы вядомы здымак у гісторыі чалавецтва[2].
Фатаздымак першапачаткова зроблены так, што паўднёвая частка планэты знаходзілася ў верхняй частцы выявы, але быў перавернуты ў больш звыклы выгляд: Поўнач — уверсе, Поўдзень — зьнізу[6][7].
Фатаздымак абвешчаны работай Амэрыканскага аэракасьмічнага агенства (NASA), вольны для выкарыстаньня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.