Белсат
польскі спадарожнікавы тэлеканал на беларускай мове / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белсат» (польск. Belsat) — пераважна беларускамоўны спадарожнікавы тэлеканал Польскага тэлебачаньня, заснаваны паводле дамовы зь Міністэрствам замежных справаў Польшчы ад 23 красавіка 2007 году[1].
Хуткія факты Краіна, Зона вяшчаньня ...
«Белсат» | |
Краіна | Польшча |
---|---|
Зона вяшчаньня | Цэнтральная і Ўсходняя Эўропа |
Створаны | 10 сьнежня 2007 (16 гадоў таму) |
Заснавальнік | Галоўная ўправа Польскага тэлебачаньня |
Уладальнік | Польскае тэлебачаньне |
Кіраўніцтва |
Бэата Паклепа (генэральны дырэктар) |
Слоган | Першае незалежнае тэлебачаньне ў Беларусі |
Афіцыйны сайт | belsat.eu |
Закрыць
На час стварэньня быў адзіным беларускамоўным тэлеканалам у сьвеце, у 2017 годзе была запушчаная перадача па-расейску[2]. На пачатак 2024 году галаўная сядзіба тэлеканала месьцілася ў Варшаве па вуліцы Вароніча, д. 17 (раён Макотаў, мікрараён Ксавераў)[3].