![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6f/White-blue-white_flag.svg/langbe-tarask-640px-White-blue-white_flag.svg.png&w=640&q=50)
Бела-сіня-белы сьцяг
сьцяг расейскіх антываенных пратэстуючых / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бела-сіня-белы сьцяг (па-расейску: Бело-сине-белый флаг, БСБ) — сьцяг, які складаецца з трох гарызантальных роўнавялікіх стужак (белай, сіняй і белай), які стаў сымбалем антываенных пратэстаў у Расеі пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году падчас расейска-ўкраінскай вайны. Упершыню згаданы ў сетцы «Тўітэр» 28 лютага 2022 году[1], пасьля чаго атрымаў шырокі распаўсюд сярод расейскіх апазыцыйных сілаў.[2] Паводле слоў актывістаў, сьцяг у першую чаргу зьяўляецца сымбалем аб’яднаньня людзей за мір і свабоду[3]. Адзначалася таксама пераемнасьць з ранейшай вэрсыяй сьцяга Наўгародзкай дзяржавы. Адным з наважнейшых інстытутаў кіраваньня Наўгародзкай рэспублікі было «Наўгародзкае веча», якая абмяжоўвала паўнамоцтвы князя ў адрозьненьне ад Уладзімера-Суздальскага княства.
Легіён «Вольнай Расеі» выкарыстоўвае на нарукаўных шаўронах бела-сіне-белы сьцяг замест дзяржаўнага сіне-бела-чырвонага сьцяга Расейскай Фэдэрацыі[4][5].