![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4c/Belogradchik_fortress_2009.jpg/640px-Belogradchik_fortress_2009.jpg&w=640&q=50)
Белаградчык (крэпасьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крэпасьць Белаградчык (па-баўгарску: Белоградчишска крепост), таксама вядомая як Калета (па-баўгарску: kaleto, ад па-турэцку: kale — «крэпасьць») — старажытная фартэцыя, разьмешчаная на паўночным схіле Балканскіх гор у Баўгарыі на паўночным захадзе ад гораду Белаградчыку. Галоўная культурная і гістарычная каштоўнасьць Белаградчыку разам са скаламамі[1]. Зьяўляецца адной з тых крэпасьцяў Баўгарыі, якія добра захаваліся да нашых дзён. Помнік культуры Баўгарыі.
крэпасьць | |
![]() | |
Краіна | Баўгарыя |
Месцазнаходжаньне | Белаградчык |
Каардынаты | 43°37′24″ пн. ш. 22°40′38″ у. д. |
Стан | Гістарычны музэй |
Белаградчык на мапе Баўгарыі ![]() ![]() Белаградчык | |
![]() |
Таўшчыня муроў крэпасьці складае 2 м каля асновы, вышыня — 12 м. Тры асобна ўмацаваныя часткі злучаны адна з другой пасрэдзтвам брам. Плошча крэпасьці — 10 210 м². Пазьней крэпасьць была рэканструявана і цяпер належыць кіраўніцтву гістарычнага музэю.