мястэчка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Баўба́саў (афіцыйная назва — Балба́сава[2]) — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Дняпра і Ўльянаўкі. Уваходзіць у склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3504 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 12,5 км ад Воршы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Балбасава.
Баўбасаў лац. Baŭbasaŭ | |||
| |||
Першыя згадкі: | 1598 | ||
Краіна: | Беларусь | ||
Вобласьць: | Віцебская | ||
Раён: | Аршанскі | ||
Гарадзкі савет: | Аршанскі | ||
Вышыня: | 202 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | 3504 чал. (2018)[1] | ||
Часавы пас: | UTC+3 | ||
Тэлефонны код: | +375 216 | ||
Паштовы індэкс: | 211004 | ||
СААТА: | 2236551000 | ||
Нумарны знак: | 2 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°25′19″ пн. ш. 30°17′24″ у. д. | ||
± Баўбасаў | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Упершыню паселішча пад назвай Баўбасы ўпамінаецца ў 1598 годзе. Яно ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Баўбасы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні.
На 1782 год вёска была ў складзе маёнтку Вусьця. У гэты час тут было 34 двары. На 1800 год — 41 двор[3], на 1916 год — 62.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баўбасы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Баўбасы вярнулі БССР. У 1928 годзе вёску перайменавалі ў Баўбасава. На працягу 1934—1936 гадох сіламі 18 тыс. чал. і 2 тыс. цыганаў (жылі асобным табарам) тут збудавалі вайсковы аэрадром і яго інфраструктуру (узьлётна-пасадачная паласа, ангары для самалётаў, склады, школа, сталоўка, Дом культуры, жылыя дамы, парашутная вышка, штаб). У 1938 годзе ўтварылася 43-я авіядывізія ў складзе двух палкоў (першы камандзір дывізіі — Г. Захараў).
1 сакавіка 1954 году на аэрадроме сфармавалі 402 авіяполк цяжкіх бамбардавальнікаў у складзе першых 15 машын ТУ-4 і ТУ-16, якія несьлі ядзерную зброю (першы камандзір палка палкоўнік Н. Ярыгін). У 1991 годзе полк складалі 24 двухматорныя рэактыўныя бамбардавальнікі ТУ-16К і ТУ-22М3, якія вялі бесьперапыннае дзяжурства з аблётам радыюсам да 3 тыс. км для баявога застасаваньня бомбаў і крылатых ракет. Экіпажы ляталі да Сахаліну, Мурманску. У 1988—1989 гадох полк удзельнічаў у Аўганскай вайне. Расфармаваны 18 сьнежня 1994 году[4].
Дзеля абслугоўваньня самалётаў з 1956 году ў Баўбасаве існавалі рамонтна-тэхнічныя майстэрні пад назвай в/ч № 77885, на якіх працавалі 200 чал. работнікаў. У 1970 годзе майстэрні сталі «Аршанскім авіярамонтным заводам», на якім у 2011 годзе працавала 117 чал. Завод даваў працу жыхарам з Воршы, Барані, навакольных вёсак[5].
26 кастрычніка 1996 году ўтварыўся Баўбасаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Баўбасаве[6]. У 2000 годзе Баўбасаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 22 студзеня 2001 году Баўбасаў перадалі ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Аршанскага гарадзкога савету[7].
28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг мястэчка[8].
1 красавіка 2013 году Воршу пазбавілі афіцыйнага статусу гораду абласнога падпарадкаваньня і аб’ядналі ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з Аршанскім раёнам — Аршанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Воршы[9][10]. Пры гэтым Аршанскі гарадзкі савет дэпутатаў ліквідаваны, а яго паўнамоцтвы перададзены раённаму савету дэпутатаў[11].
3 студзеня 2017 году да Баўбасава далучылі вёску Барсукі[12].
У мястэчку працуюць сярэдняя школа і школа мастацтваў, дом рамёстваў, бібліятэка, лякарня, паліклініка, аптэка, дом культуры, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта. Дзенічае царква Сьвятога Юрыя.
У Баўбасаве знаходзіцца Аршанскі авіярамонтны завод.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.