халодны суп, прыгатаваны з бурачнага бацьвіньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Бацьвіньнік — халодны суп, прыгатаваны з бурачнага бацьвіньня.
Бацьвіньнік | |
Іншыя назвы | бацьвіньне, лапеня |
---|---|
Тып | суп |
Нацыянальная страва | славянская |
Рэгіён | Эўропа |
Час прыгатаваньня | 30 хвілінаў |
Асноўны складнік | бацьвіньне |
Распаўсюджаныя складнікі | бульба, буракі, цыбуля рэпчатая, морква, тамат, агурок |
Можа гатавацца на вадзе, квасе або кіслай заквасцы[1]. Страва вядомая па ўсёй Беларусі[2].
Для прыгатаваньня выкарыстоўваюць маладыя буракі з бацьвіньнем (1—2), бульбу (3), рэпчатую цыбулю (1), моркву, таматы (2—4), агуркі (2—3) і зеляніну. Пры гатаваньні на квасе (3 літры) выкарыстоўваюць бацьвіньне (1 пучок) без буракоў, сьвежыя агуркі (4—6), зялёную цыбулю і кроп. Таксама бывае бацьвіньнік з рыбай, у якім выкарыстоўваюць: шпінат і шчаўе — па 250 грамаў, хлебны квас — 1 літар, сьвежыя агуркі — 2, адварную рыбу — 250 грамаў, лімонную цэдру — 1 чайная лыжка, зялёную цыбулю — 75 грамаў, корань хрэна — 50 грамаў і кроп[1].
Буракі падзяляюць на 3 часткі: карняплод, хвосьцікі і лісьце. Карняплод, моркву, бульбу і цыбулю чысьцяць і наразаюць саломкай. Хвосьцікі і лісьце (бацьвіньне) — малымі кавалкамі па 2 см. Ваду ў рондалі даводзяць да закіпаньня, пасьля чаго дадаюць бульбу. Праз 5 хвілінаў у рондаль дадаюць хвосьцікі буракоў (бацьвіньне). Адначасна ў патэльні на алеі тушаць цыбулю, моркву і буракі да мяккасьці. Тады ў патэльню дадаюць нарэзаныя кубікамі таматы і агуркі. Праз 5—10 хвілінаў тушаную гародніну кладуць у рондаль, куды таксама дадаюць лісьце буракоў (бацьвіньне) і вараць да гатоўнасьці. Такі бацьвіньнік можна падаваць у астуджаным або цёплым выглядзе. Таксама ў яго можна дадаць зеляніну і адварное яйка[1].
У выпадку гатаваньня на квасе бацьвіньне спачатку адварваюць у вадзе цягам 15 хвілінаў. Затым ваду зьліваюць, бацьвіньне астуджаюць і наразаюць дробнымі кавалкамі. Нарэзаныя дробнымі кубікамі агуркі зьмешваюць з бацьвіньнем і апускаюць у квас, куды дадаюць зеляніну. Такую страву падаюць да стала астуджанай[1].
Пры гатаваньні бацьвіньніка з рыбай шчаўе і шпінат добра прамываюць, прыпускаюць у гарачай вадзе і прапускаюць празь сіта. Атрыманую зялёную масу астуджаюць, пасьля чаго ў яе дадаюць лімонную цэдру і квас, нарэзаныя кубікамі агуркі, зялёную цыбулю і кроп. Пасьля гэтага бацьвіньнік падаюць разам з адварной рыбай (акунь, ласось, сёмга, омуль і нельма) і коранем хрэна[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.