культурная плыня From Wikipedia, the free encyclopedia
Баро́ка (па-італьянску: barocco — «дзіўны»; па-партугальску: perola barroca — «пэрліна няправільнай формы»; існуюць і іншыя здагадкі пра паходжаньне гэтага слова) — характарыстыка эўрапейскай культуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, цэнтрам якой была Італія. Стыль барока зьявіўся ў XVI—XVII стст. у італьянскіх гарадах: Рыме, Мантуі, Вэнэцыі, Флярэнцыі. Менавіта эпоху барока прынята лічыць пачаткам трыўмфальнага шэсьця «заходняй цывілізацыі».
На ўсходнеславянскіх землях барока ўпершыню зьявілася ў Беларусі. У адрозьненьне ад некаторых іншых краінаў склалася ў арыгінальную школу[1].
Барока з аднаго боку цягнулася да ўрачыстага «вялікага стылю», але ў той жа час адлюстроўвала ўяўленьні пра складанасьць, шматстатнасьць, зьменлівасьць сьвету. Барока ўласьцівыя кантраснасьць, напружанасьць, дынамічнасьць выяваў, атэктацыя, імкненьне да велічы і пышнасьці, да сумяшчэньня рэальнасьці і ілюзіі, да зьліцьця мастацтваў (гарадзкія і палацава-паркавыя ансамблі, опэра, культавая музыка); адначасова — тэндэнцыя да аўтаноміі асобных жанраў (саната, сюіта ў інструмэнтальнай музыцы).
У жывапісе барока характарызуецца дынамізмам, пышнасьцю формаў, самыя характэрныя рысы барока — кідкая квяцістасьць і дынамічнасьць; яскравы прыклад — Рубэнс, Караваджа. У каталіцкай Фляндрыі мастацтва барока заквітнела ў творчасьці Рубэнса. За межамі Італіі стыль барока пусьціў найглыбейшыя карані ў каталіцкіх краінах, а, напрыклад, у Брытаніі яго ўплыў было малаважным.
Для архітэктуры барока характэрны прасторавы размах, зьлітнасьць, цякучасьць складаных, звычайна крывалінейных формаў. У італьянскай архітэктуры самым бачным прадстаўніком мастацтва барока быў Карла Мадэрна (1556—1629), які парваў з маньерызмам і стварыў свой уласны стыль. Яго галоўнае тварэньне — фасад рымскай царквы Санта-Сусана (1603). Квінтэсэнцыяй барока, уражлівым зьліцьцём жывапісу, скульптуры і архітэктуры лічыцца капэла Каранара ў царкве Санта-Марыя дэлла Вікторыя (1645—1652).
Развіцьцё беларускага барока прайшло тры пэрыяды:
Пачатак гэткага мастацкага кірунку на Беларусі зьвязаны з будаўніцтвам на сродкі 1-га нясьвіскага ардыната Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока — езуіцкага касьцёла Божага Цела ў 1584—1593 гадах паводле праекту італьянскага архітэктара-езуіта Яна Марыі Бэрнардоні[2]. Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідзтве трохнэфавую крыжова-купальную базыліку. Усьлед за езуіцкім касьцёлам у Нясьвіжы ў беларускіх гарадах ды вёсках пачынаюць паўставаць пампезныя касьцёлы, кляштары, магнацкія рэзыдэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору і кантрасныя спалучэньні мусілі сымбалізаваць зьменлівасьць і хуткаплыннасьць чалавечага жыцьця.
Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супрасьлі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). Заходнеэўрапейскія ўплывы тут сышліся зь бізантыйскімі і мясцовымі традыцыямі, што надало непаўторнасьць асобным помнікам архітэктуры[3].
Беларускія майстры (жывапісцы, рэзчыкі, майстры срэбнай і залатой справы, цаніньнікі, друкары) унесьлі значны ўклад у станаўленьне барока ў Расеі і разьвіцьцё мастацтва другой паловы XVII ст. Выехаўшы «на вечное житье в Московию», яны стваралі там сусьветна вядомыя помнікі — іканастас Смаленскага сабора Навадзевічага манастыра ў Маскве, кафлевы шматколерны іканастас у Істры, кафлевы дэкор у цэрквах Масквы, Ізмайлава, Алакаламска ды інш[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.