![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Barbakan_Krakow_z_ulicy_Basztowej_2.jpg/640px-Barbakan_Krakow_z_ulicy_Basztowej_2.jpg&w=640&q=50)
Барбакан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барбакан (па-нямецку. Barbakane) — перадбрамнае ўмацаваньне з унутраным дваром і баявой галерэяй па пэрымэтры звычайна цыліндрычнае або падковападобнае ў пляне. Элемэнт абарончай сыстэмы сярэднявечнага замка ці гораду.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Barbakan_Krakow_z_ulicy_Basztowej_2.jpg/640px-Barbakan_Krakow_z_ulicy_Basztowej_2.jpg)
У сыстэме ўмацаваньняў барбакан распаўсюдзіўся ў позьнім сярэднявеччы. Мог будавацца непасрэдна каля брамы, або асобна і злучацца зь ёй сьценамі. У адрозьненьне ад барбакана перадбрам’е было менш разьвіта і мела меншыя памеры.
У абарончай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага барбакан не сустракаецца. Зь відаў перадбрамных умацаваньняў былі больш папулярны вынесеныя перад брамамі магутныя цыліндрычныя вежы (прыкладам перад Вострай брамай ў Вільні) ці перадбрам’і (Мірскі замак, Рудніцкая брама ў Вільні).