Баляслаў Лішчонак (10 жніўня 1919, в. Нядаль, сёньня Барысаўскі раён12 ліпеня 1990, Ошава, Канада) — беларускі музыка, пэдагог.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Дата сьмерці ...
Баляслаў Лішчонак
Дата нараджэньня 10 жніўня 1919(1919-08-10)
Дата сьмерці 12 ліпеня 1990(1990-07-12) (70 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак музыка
Закрыць

Вучыўся ў Стара-Барысаўскім заатэхнікуме, дзе актыўна займаўся самадзейнасьцю. Па заканчэньні тэхнікума вучыўся ў Рагачоўскім настаўніцкім інстытуце, які меўся скончыць на пачатку вайны. У часе нямецкай акупацыі кіраваў самадзейным тэатрам на Бацькаўшчыне. У 1944 годзе разам з бацькамі апынуўся ў Нямеччыне. У лягеры Ды-Пі ў Варбэргу быў кіраўніком беларускай школы.

У 1948 годзе выехаў у Вялікабрытанію, адкуль у 1951 годзе перабраўся ў Канаду. Спачатку жыў у Манрэалі, потым перабраўся ў Ошаву. Працаваў у прадстаўніцтве кампаніі «Джэнэрал Мотарс». У 1957 годзе заснаваў аркестар Melody of Oshawa, які ўдзельнічаў у розных беларускіх і шматнацыянальных мерапрыемствах у Канадзе і ЗША. Быў сябрам Беларускай самапомачы ў Ошаве. Браў актыўны ўдзел у працы Згуртаваньня беларусаў Канады, парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага.

Пахаваны недзе ў Ошаве.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.