From Wikipedia, the free encyclopedia
Балніскі крыж (груз. ბოლნური ჯვარი, трансьліт. Балнуры джвары) — тып крыжоў, якія найбольш вядомыя і шырока выкарыстоўваюцца ў Грузіі з V стагодзьдзя.
Упершыню ў Грузіі такі крыж быў намаляваны на ўсходнім фасадзе храму Балніскі Сіён, пабудаваным у канцы V стагодзьдзя ў Квэма Картлі, гістарычнай правінцыі Грузіі, у эпоху праўленьня цара Вахтанга I Гаргасалі .
Назва паходзіць ад формы крыжа, які ўжываўся ў аздабленьні Балніскага Сіёну — першай сапраўднай базылікі раньнехрысьціянскай Грузіі (базыліка была збудаваная на беразе ракі Паладауры, у 70 км ад Тбілісі, непадалёк ад пасёлка Балнисі). Балніскія крыжы выразаныя па камяні на пілястрах, апсідах, слупах храму.
Балніскі крыж ўяўляе сабой раўнабаковы крыж, вычарчаны сэгмэнтамі кола, зь пашыраючыміся рукавамі. Крыжы такой формы ўпісваецца, звычайна, у круглую раму. Лічыцца, што такі крыж паходзіць з часоў праўленьня рымскага імпэратара Канстанціна Вялікага (306-337 гг.), Які ў 313 годзе Мілянскім эдыктам дазволіў свабоднае вызнаньне хрысьціянства. У Грузіі выкарыстоўваецца паўсюдна нароўні з крыжом Сьвятой Ніно.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.