Балабан (інструмэнт)
язычковы драўляны духавы музычны інструмэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Балабан (па-азэрбайджанску: Balaban, па-лезгінску: кфил, па-пэрсыдзку: دودوک альбо بالابان; Narmeh-ney, па-турэцку: Balaban альбо Mey, па-ўзбэцку: Balaban або часам баламан) — язычковы драўляны духавы музычны інструмэнт з двайной трасьцінай. Уяўляе сабой трубку з 9-ю адтулінамі для граньня. Зьяўляецца народным інструмэнтам ў азэрбайджанцаў, узбэкаў і некаторых народаў Паўночнага Каўказу. У Азэрбайджане балабан таксама называюць дзюдзюк (па-азэрбайджанску: Düdük). Блізкі па канструкцыі і гучаньні з балабанам інструмэнт дудук (Армэнія, у Грузіі — дудукі).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Балабан.
Для атрыманьня храматычных гукаў часткова прыкрываюць адтуліны, падбіраючы неабходную сілу ўдзіманьня. Гук балабану мяккі, зьлёгку вібруе, выразнага тэмбру. Звычайна выкарыстоўваюць 2 балабаны — на адным граюць мэлёдыю, на другім — вытрыманы арганны пункт. Часам да другога далучаюцца ўдарныя інструмэнты (дэф альбо нагара). На балабане выконваюць мэлёдыі песень, танцы, п’есы. Балабан ўключаецца ў аркестры і ансамблі народных інструмэнтаў.