![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Baku_pipelines.svg/langbe-tarask-640px-Baku_pipelines.svg.png&w=640&q=50)
Баку — Супса
заходні экспартны нафтаправод Азэрбайджану праз Грузію / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Баку — Супса» (груз. ბაქო-სუფსის) — заходні экспартны нафтаправод Азэрбайджану праз Грузію, адчынены ў красавіку 1999 году.
«Баку — Супса» | |
азэрб. Bakı-Supsa | |
![]() Чырвонай лініяй | |
Месцазнаходжаньне | |
---|---|
Краіна | Азэрбайджан і Грузія |
Агульны кірунак | з усходу на захад |
Пачатак | Сангачал (Гарадаскі раён Баку) |
Праляганьне |
Апшэронскі, Аранскі і Гянджа-Газаскі краі Кахэці, Мцхэта-Мтыянэці, Шыда Картлі і Імэрэці |
Канец | Супса (край Гурыя) |
Агульныя зьвесткі | |
Від | нафтаправод |
Стан | дзейны |
Уласьнік | «Азэрбайджанская міжнародная апэрацыйная кампанія» |
Праектавальнік | «Брытанская нафта» (Ангельшчына) |
Падраднік | «Квэрнэр» (Нарвэгія) |
Пачатак пракладкі | 1994 |
Кошт | 556 млн даляраў ЗША |
Дата пуску | 17 красавіка 1999 (25 гадоў таму) |
Тэхнічныя зьвесткі | |
Даўжыня | 833 км |
Прапускная здольнасьць | 20 000 тонаў (150 000 бочак) за содні |
Прамер трубы | 53 см |
Кампрэсарныя станцыі | 1 у Азэрбайджане, 2 у Грузіі |
Перапамповачныя станцыі | па 3 у Азэрбайджане і Грузіі |
Выкарыстоўваўся для перапампоўкі азэрбайджанскай нафты з Касьпійскага мора да грузінскага нафтаналіўнога тэрміналу ў Супсе на Чорным моры для пагрузкі ў танкеры. Дазваляў накіроўваць нафту з водмелевых радовішчаў Азэры-Чыраг-Гюнэшлі морам у краіны Эўропы пераважна праз Басфорскую пратоку. Адбудову нафтаправоду, узьведзенага са савецкім часам, пачалі ў 1994 годзе ў Азэрбайджане і скончылі ў 1998-м у Грузіі. У Азэрбайджане пралягала 456 км (55 %) з 833 км нафтаправоду. Яго прапускная здольнасьць складала 20 000 тонаў (150 000 бочак) за содні. Дзейнасьцю трубаправоду кіравала ангельскае прадпрыемства «Брытанская нафта» (Лёндан)[1] праз «Азэрбайджанскую міжнародную апэрацыйную кампанію» («АМАК»)[2].
У Азэрбайджане пралягаў уздоўж нафтаправоду «Баку — Тбілісі — Джэйхан» у 3-х гаспадарчых краях праз 13 раёнаў — Апшэронскі, Аджыкабулскі, Агсуйскі, Ісмаілінскі, Гёйчайскі, Агдаскі, Еўласкі, Геранбойскі, Самускі, Шамкірскі, Тавускі, Акстафінскі і Газаскі.