Касьцёл сьв. арханёла Міхаіла і прылеглы да яго кляштар паўлінаў — сакральны комплекс у Кракаве (Польшча). Цяпер часта называецца Скалка або на Скалцы.

Базыліка
Касьцёл сьв. Міхаіла Арханёла і сьв. біскупа Станіслава
Kościół św. Michała Archanioła i św. Stanisława Biskupa w Krakowie
Thumb
франтон касьцёлу
КраінаПольшча
МестаКракаў
Каардынаты50°2′54″ пн. ш. 19°56′16″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
Эпархіяпарафія сьв. Міхаіла Арханёла і сьв. біскупа Станіслава 
Тып будынкамалая базыліка
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
Першае згадваньнеXI стагодзьдзе
Дата заснаваньня1751
Будаваньне17331751 гады
Статуснерухомая славутасьць[d][1]
Сайтskalka.paulini.pl (пол.)
Касьцёл сьв. Міхаіла Арханёла і сьв. біскупа Станіслава на мапе Польшчы
Thumb
Касьцёл сьв. Міхаіла Арханёла і сьв. біскупа Станіслава
Касьцёл сьв. Міхаіла Арханёла і сьв. біскупа Станіслава
Касьцёл сьв. Міхаіла Арханёла і сьв. біскупа Станіслава на Вікісховішчы

Мінуўшчына

Паводле легенды, даўней тут стаяла паганская сьвятыня. У XI стагодзьдзі на ейным месцы паўстаў раманскі касьцёл у гонар сьв. Міхаіла Арханёла, які належаў да створанага кракаўскага біскупства. Шостым па ліку біскупам Кракава быў Станіслаў са Шчапанава, у 1079 року за здраду прысуджаны каралём Балеславам II Сьмелым да сьмяротнага пакараньня. Пазьней, аднак, кароль быў выгнаны з краіны, а біскуп Станіслаў прызнаны сьвятым і ў 1253 року кананізаваны. Падставаю кананізацыі Папа Інацэнт IV назваў цуды, што чыніліся над труною біскупа; ягоныя парэшткі былі перанесеныя ў катэдру, а касьцёл на Скалцы ў дапаўненьне да тытулу атрымаў імя сьв. Станіслава і стаў месцам пілігрымак. Так, у 1270 року пілігрымку сюды зьдзейсьніў вугорскі кароль Стэфан V разам з жонкаю і дзецьмі.

У XIV стагодзьдзі Казімер III Вялікі паставіў гатычную сьвятыню. 25 сакавіка 1471 року на просьбу Яна Длугаша кароль Казімер Ягелончык перадае касьцёл айцам-паўлінам.

У 1732 року паўстае плян перабудовы касьцёлу ў барокавым стылі. Перабудова пачалася ў наступным року, стары касьцёл быў разбураны дазваньня і збудаваны ў камяні наноў. У 1734 року выкапаныя і перанесеныя косткі Яна Длугаша, які быў пахаваны ў касьцёле. Падчас перабудовы з-за фінансавых непаразуменьняў некалькі разоў мяняліся будаўнікі, а разам зь імі і плянаваны выгляд касьцёлу. 4 ліпеня 1749 касьцёл асьвечаны, у 1751 кансэкраваны пад тытулам сьвятых Арханёла Міхаіла і біскупа Станіслава. Прызначанае шторочнае сьвята кансэкрацыі ў трэцую нядзелю пасьля Вялікадню. У 1792 косткі Яна Длугаша перапахаваныя ў касьцёльнай крыпце.

Акупацыйныя ўлады ў 1836 року стварылі ў кляштары турму для палітычных вязьняў. У 1848—1858 року частка кляштарных будынкаў аддадзеная пад кашары для аўстрыйскага войска.

У 1880 року архітэктар Тэафіл Жэбраўскі паставіў у крыпце касьцёлу «труны заслужаных», куды ўрачыста перанесеныя рэшткі Яна Длугаша. У 1889 року з ініцыятывы прыёра паўлінаў Аброзія Федаровіча пачынаецца рэстаўрацыя касьцёлу. 12 красавіка Федаровіч публікуе адозву да ўсіх палякаў «У справе рэстаўрацыі касьцёлу на Скалцы», дзе заклікае ахвяраваць хоць бы маленькія ўнёскі на рэстаўрацыю сьвятыні.

3 лістапада 1889 касьцёл асьвечаны з удзелам кардынала Альбіна Дунаеўскага. У 1890 з нагоды сканчэньня рэстаўрацыі на фасадзе сьвятыні ўмураваная таблічка з датай. У 1892 на прыступках ля ўваходу зьмешчаныя імёны ахвярадаўцаў, якія далі найбольшыя сумы на рэстаўрацыю сьвятыні.

Чарговая рэстаўрацыя пачынаецца ў 1927 року, хоць цягам усяго папярэдняга пэрыяду адбываліся дробныя дабудовы і дапаўненьні.

У 1940 нацысты вывезьлі са Скалкі срэбны залачоны рэліквар пачатку XVI стагодзьдзя, на яім быў выяўлены біскуп Станіслаў у пантыфікацыйным строі ў момант уваскрэшаньня Пятровіна(pl).

У 1950 року пачынаюцца кансэрвацыйныя працы. Адноўлены фасад, закладзеная новая тынкоўка, упарадкаваная пляцоўка перад кляштарам і касьцёлам, адноўленыя труны заслужаных.

У 1979 року касьцёл наведаў Папа Ян Павал II. У 2005 року з нагоды 750-й гадавіны кананізацыі сьвятога Станіслава Папа Бэнэдыкт XVI надаў касьцёлу тытул малое базылікі.

8 траўня 2008 року на дзядзінцу ля касьцёлу быў асьвечаны Алтар трох тысячагодзьдзяў.

Крыпта заслужаных

Thumb
Крыпта заслужаных
Асноўны артыкул: Крыпта заслужаных на Скалцы

У 18761880 паводле праекту Тэафіла Жэбраўскага ў скляпеньнях касьцёлу створаны нацыянальны пантэон, у якім пахаваныя славутыя дзеячы польскай культуры і навукі. Адкрыцьцё пантэону было прымеркаванае да 400-х угодкаў сьмерці Яна Длугаша. У сучаснай Польшчы ў Крыпце заслужаных шторок 28 лістапада (у гадавіну сьмерці Станіслава Высьпянскага) адбываецца жалобная мша.

У крыпце пахаваныя:

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.