Базыліка
тып хрысьціянскага храму / From Wikipedia, the free encyclopedia
Базылі́ка — выцягнутае прастакутнае збудаваньне культавага або грамадзкага прызначэньня. Апорнымі слупамі, аркадамі ці калёнамі базыліка падзялялася ўздоўж на асобныя нэфы, прычым цэнтральны зь іх быў звычайна вышэйшы за бакавыя. Нэфаў можа быць тры, пяць, ці (радзей) сем, прычым цэнтральны высокі нэф мае асобныя вокны для асьвятленьня, разьмешчаныя вышэй бакавых нэфаў.
Сёньня слова «базыліка» разумеецца ў двох сэнсах: архітэктурным і царкоўным.