From Wikipedia, the free encyclopedia
Баруйская фартэцыя або крэпасьць — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Бабруйску, магутная фартыфікацыя, збудаваная ўладамі Расейскай імпэрыі на месцы Старога Места і старажытнага замка (зь іх руйнаваньнем, як і ў выпадку Берасьця). Знаходзіцца пры ўтоку ракі Бабруйкі ў Бярэзіну. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры | |
Бабруйская фартэцыя | |
Бабруйская фартэцыя | |
Краіна | Беларусь |
Места | Бабруйск |
Каардынаты | 53°08′20″ пн. ш. 29°14′45″ у. д. |
Аўтар праекту | Карл Апэрман |
Заснавальнік | Расейская імпэрыя |
Першае згадваньне | 1810 |
Дата заснаваньня | 1807 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Бабруйская фартэцыя | |
Бабруйская фартэцыя на Вікісховішчы |
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бабруйск апынуўся пад уладай Расейскай імпэрыі. У 1807 годзе тут пачалося будаваньне бастыённай фартэцыі. На будоўлі працавала каля 50 батальёнаў салдатаў, а таксама людзі з навакольных вёсак. Да 1810 году насыпалі валы і зрабілі земляныя фартыфікацыі. У 1810—1812 гадох паводле праекту інжынэра Карла Опэрмана збудавалі 5 бастыёнаў, валы дадаткова ўмацавалі глыбокімі равамі. Тады ж часткова зруйнавалі комплекс езуіцкага калегіюму ў выніку яго рэканструкцыі пад парахавы склад, а таксама збудавалі кашары, шпіталь і склады.
У 1812 годзе фартэцыю ўзяла ў аблогу дывізія Яна Дамброўскага, аднак узяць ня здолела. На той час тут было амаль 300 гарматаў. Па вайне 1812 году пачаўся другі этап будаваньня, які характарызаваўся шырокім размахам: павялічылася тэрыторыя фартэцыі, зьявіліся 17 дадатковых бастыёнаў, вежы, форт «Фрыдрых Вільгельм». У 1830-я гады на вонкавым рове ўзьвялі капаніры дзеля флянгавага артылерыйнага і ружэйнага агню.
Па паўстаньні дзекабрыстаў у 1825 годзе з фартэцыі зрабілі турму, куды звозілі вырачаных «за вальнадумства і бунт супраць цара». Тут трымалі ў зьняволеньні 23 дзекабрыстаў, беларускага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама за «крамольныя» вершы — слыннага селяніна-паэта Паўлюка Багрыма. У 1840-х гадох сюды выслалі сяброў падпольнага гуртку Петрашэўскага на чале з сваім кіраўніком. У 1905 годзе ў фартэцыі выбухнула паўстаньне дысцыплінарнага палку, якое жорстка здушылі расейскія карнікі.
У пачатку 1918 году фартэцыю заняў Першы Польскі корпус пад камандаю генэрала Юзэфа Доўбара-Мусьніцкага. У 1919—1920 гадох польскія ўлады стварылі на тэрыторыі фартэцыі лягер для ваеннапалонных. З такімі ж мэтамі выкарыстоўвалі фартэцыю немцы ў час Другой сусьветнай вайны.
Твор архітэктуры клясыцызму. Паводле пляну 1818 году, структуру комплексу вызначала сетка ўзаемна пэрпэндыкулярных вуліцаў, забудаваных мураванымі 2—3-павярховымі дамамі. Уваход на тэрыторыю фартэцыі ажыцьцяўляўся празь Вадзяную, Менскую і Слуцкую брамы. На скрыжаваньні галоўных вуліцаў, адна зь якіх вяла ад Менскай да Вадзяной брамы, другая — да Слуцкай брамы, знаходзіўся парадны Саборны пляц з домам камэнданта (1818 год), будынкамі шпіталя (1822 год) і штаба (1824 год), саборнай царквой Аляксандра Неўскага (1827 год). У заходняй частцы разьмяшчаліся кашары, ва ўсходняй — склады, артылерыйскі і інжынэрны паркі. У аздабленьні будынкаў выкарыстоўваліся рызаліты, руст, абрамленьні аконных праёмаў[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.