From Wikipedia, the free encyclopedia
2Т «Сталкер» — гусенічная браняваная выведвальна-дывэрсійная машына, створаная беларускаю кампаніяй «Мінатор-Сэрвіс». БРДМ прызначана для аўтаномных апэрацыяў у глыбокім тыле: дывэрсіяў, выведкі, эвакуацыі зьбітых лётчыкаў, усталёўкі процітанкавых мінаў у нечаканых месцах, раптоўных нападаў на аўтакалёны.
2Т «Сталкер» | |
---|---|
Тып танка: | Баявая выведвальна-дывэрсійная машына |
Краіна-вытворца: | Беларусь |
Павозка (экіпаж), чал.: | 3 + 1 афіцэр выведкі |
Дэсант, чал.: | 1 (паранены ў ляжачым становішчы) |
Гісторыя: | |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Час стварэньня: | 2000 |
Вытворца: | Мінатор-Сэрвіс |
Памеры: | |
Маса, т: | 27,4 |
Даўжыня, мм: | 7770 |
Шырыня, м: | 3386 |
Вышыня, м: | 2510 |
Браня: | |
Узбраеньне: | |
Марка гарматы і калібр: | 30-мм 2А42 |
Тып гарматы: | малакалібарная аўтаматычная гармата |
Боекамплект гарматы: | 500 |
Вэртыкальны нахіл: | -н/д…+85° |
Далёкасьць стральбы, км: | ПТУР: 6,0 ПЗРК: 6,0 ОФС: 4,0 БТС: 2,0 |
Кулямёт: | 1 × 12,7 НСВТ 1 × 7,62-мм ПКТ |
Іншае ўзбраеньне: | 8 × ПТУР «Напад» 2 × ПЗРК «Ігла» 1 × АГС-30 12 × процітанкавых мінаў |
Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
Тып рухавіка: | дызэльны з наддувам |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 780 |
Хуткасьць па шашы, км/г: | 95 |
Запас ходу, км: | 1000 |
Машына першапачаткова распрацоўвалася з улікам патрабаваньняў высокае мабільнасьці, малапрыкметнасьці, абароненасьці й добрае ўзброенасьці. Дызэльны рухавік з гідрамэханічнай трансмісіяю забясьпечвае максымальную хуткасьць да 95 км/г. У канструкцыі 2Т «Сталкер» скарыстаны матэрыялы, якія зьніжаюць прыкметнасьць у радыёлякацыйным, цеплавым і аптычным дыяпазонах.
БРДМ валодае шырокім арсэналам, які дазваляе эфэктыўна рэалізаваць розныя мэты. Сыстэма кіраваньня агнём уключае двухканальную аглядна-прыцэльную прыладу зь лязэрным далямэрам, якая забясьпечвае пошук, выяўленьне й суправаджэньне мэтаў у пасіўным рэжыме ў дзённых і начных умовах.
Выведвальнае абсталяваньне 2Т «Сталкер» уяўляе сабою шматканальны кругласутачны оптыка-электронны комплекс, які забясьпечвае аўтаматычную сэлекцыю й суправаджэньне рухомых мэтаў, лязэрнае й аптычнае вызначэньне адлегласьці да аб'екту, аўтаматычную перадачу выведдадзеных на вялікую адлегласьць.
Абсталяваньне й узбраеньне машыны 2Т мясцуецца на высокамабільным хуткасным гусенічным шасі.
Узбраеньне машыны складаецца з:
Сыстэма кіраваньня агнём дазваляе весьці адначасовы абстрэл двух аб’ектаў, напрыклад, бранявога аб’екту — процітанкаваю ракетаю й жывое сілы — гранатамётам.
Выведвальнае абсталяваньне машыны ўяўляе сабою прынцыпова новы шматканальны кругласутачны оптыка-электронны комплекс.
Выведвальны комплекс машыны забясьпечвае:
Запас боепрыпасаў, паліва, вады й прадуктаў сілкаваньня забясьпечвае працяглую аўтаномную баявую працу машыны й экіпажу ў адрыве ад тылоў і базаў забесьпячэньня.
Акрамя боепрыпасаў асноўнага ўзбраеньня, на машыне прадугледжана месца для сховішча мінаў для ручнога мінаваньня пры правядзеньні дывэрсыйных апэрацыяў і кантэйнераў для адмысловага абсталяваньня.
Высокія манеўраныя й хуткасныя парамэтры машыне забясьпечваюць дызэльны рухавік, гідрамэханічная трансмісія, гідрааб’ёмны мэханізм заваротку й гідрапнэўматычная падвеска.
Машына ўпэўнена бярэ ўсе натуральныя і адмыслова створаныя перашкоды, зьдзяйсьняе дзесяцімэтровыя скачкі на трамплінах. Пры гэтым экіпаж адзначае незвычайна нізкі для бранятанкавае тэхнікі ўзровень нагрузкаў і ўнутранага шуму. Фізычныя нагрузкі пры кіраваньні машыны — на ўзроўні сучаснага легкавога самаходу. Манеўраваньне машыны заднім ходам ажыцьцяўляецца з дапамогаю тэлевізійнае сыстэмы задняга агляду.
На машыне прадугледжана шматузроўневая сыстэма абароны. У першую чаргу, гэта хуткасьць і манеўранасьць. Затым зьніжэньне прыкметнасьці ў радыёлякацыйным, цеплавым і аптычным дыяпазонах. Так, для памяншэньня прыкметнасьці ў радыёлякацыйным дыяпазоне корпус машыны мае адмысловую форму й выкананы з ужываньнем адмысловых матэрыялаў і пакрыцьцяў. Адным зь мерапрыемстваў па зьніжэньні цеплавое прыкметнасьці зьяўляецца выкарыстаньне беспадсьветляных прыбораў начнога бачаньня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.