стваральнік арыгінальнага твору From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтар — фізычная асоба, творчай працай якога створаны твор.
Аўтар (па-лацінску: auctor) — творца ўсялякага літаратурнага, музычнага ці любога мастацкага твору і наогул ўсялякага твору розуму, увасобленага мастацтвам. Апроч гэтага, пад аўтарам разумеюць стваральніка чыста навуковых прац.
Аўтарскае права звалося калісьці не зусім дакладна разумовай уласнасьцю (proprieté d’intelligence), у Нямеччыне імпэратарскім законам 11 чэрвеня 1870 г. гэтая ўласнасьць была названа Urheberrecht.
У XX стагодзьдзі стала агульнапрызнаным паняцьце інтэлектуальнай уласнасьці.
Кожны аўтар валодае сваім непаўторным аўтарскім стылем. Напрыклад пры выданьні клясычных літаратурных твораў часта захоўваюць аўтарскія нэалягізмы і нават відавочныя граматычныя і артаграфічныя памылкі аўтара дзеля максымальна поўнай перадачы аўтарскага стылю. Пасьля часам яны нават становяцца новай літаратурнай нормай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.