Аўкштота
этнаграфічны край Летувы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўкшто́та, пазьней Аўкшта́йція[1] (Аўкштайтыя[2], лет. Aukštaitija) — сучасны этнаграфічны рэгіён Летувы, які знаходзіцца на паўночным усходзе краіны, у басэйне ракі Вяльлі. Ня мае статусу палітычнай або адміністрацыйнай адзінкі, аднак улады Летувы зацьвердзілі яго межы на афіцыйным узроўні[3]. Паводле летувіскіх мовазнаўцаў, на гэтай тэрыторыі ўжываецца адна зь дзьвюх дыялектных групаў летувіскай мовы — аўкштайцкая. Насельніцтва рэгіёну летувіскія этнографы вылучаюць у асобную этнаграфічную групу аўкштайтаў. Лічыцца гістарычным цэнтрам Летувіскай дзяржавы[4][5][6].
Аўкштота | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Статус | Афіцыйны этнаграфічны рэгіён |
Адміністрацыйны цэнтар | Панявеж |
Месцазнаходжаньне | |
Код аўтам. нумароў | LT |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Аўкштота — назва памежнай тэрыторыі ў часы змаганьня Вялікага Княства Літоўскага з крыжакамі за Жамойць, вядомая выняткова зь нямецка- і лацінамоўных крыніцаў (1323—1420 гады). Знаходзілася на поўнач ад ракі Вяльлі, паабапал ракі Сьвятой і ахоплівала Вількамір, Уцяну, Таўрагіны, Больнікі, Маляты, Дубінкі, Гедройцы, Немянчын, Кернаў, Шашолы, Пабойск, Рогава, Кейданы, Шаты, Жэймы, Кульву, Ворлаву і Коўну[7]. Не атаясамлівалася з уласна Літвой[8] (азначаная тэрыторыя суадносіцца з пазьнейшым харонімам XVI ст. «Завялейская Літва»[9]).